Знайсці
26.10.2020 / 17:1812РусŁacБел

«Што, с***, працаваць не хочаш?». «Азотаўцы» расказалі, што іх збівалі

Супрацоўнікі «Гродна Азот» расказалі, што ранкам іх затрымлівалі сілавікі ў чорнай і аліўкавай форме, у балаклавах, піша «Радыё Свабода».

Аднаго з хлопцаў ударылі нагой у сьпіну, дзяўчыне пры затрыманьні пашкодзілі нагу, яна кульгала, калі выйшла з РАУС. У аўтобусе мужчын білі дручкамі і рукамі па твары. Адзін зь сілавікоў пры гэтым сказаў: «Што, с***, працаваць ня хочаце?»

Большасьць выйшла з РАУС без адміністрацыйных пратаколаў.

У цэхах «Аміяк-3» і «Кармамід-4» працягвае працаваць начная зьмена ўжо больш за 20 гадзін, а таксама кіраўніцтва. Работнікі, якія прыйшлі ранкам, адмаўляюцца пераймаць зьмену і чакаюць распараджэньня пачаць спыненьне вытворчасьці. Начальства прапануе ім узяцца за працу.

Сёньня раніцай на «Гродна Азот» пачалася забастоўка. Каля ста чалавек сабралася на прахадной, яны адмовіліся ісьці на зьмену. Цяпер агулам бастуюць каля 150 чалавек.

Да завода пад’ехалі 5 міліцэйскіх машын і два аўтобусы. Азотаўцаў пачалі затрымліваць. Па словах лідэра страйкаму Юрыя Рававога, на «Гродна Азот» затрымалі прыкладна 5-10 чалавек, астатнія зьехалі дадому, сышлі ў іншыя месцы або зайшлі на тэрыторыю завода.

Два цэхі «Гродна Азот» не прынялі зьмену: «Аміяк-3» і зьвязаны зь ім «Карбамід-4». Да іх прыехаў генэральны дырэктар Ігар Бабыр і галоўны інжынэр Сяргей Сілівонік, угаворвалі пачаць працу.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031