Знайсці
07.05.2024 / 11:21РусŁacБел

Адразу чатыры кіламетры МКАД у Мінску сёння перакрыюць на некалькі гадзін

Для ўсіх відаў транспарту перакрыюць участак на знешнім кальцы МКАД ад вуліцы Ваўпшасава да з'езду на праезд Ліпкоўскі.

Адрэзак у чатыры кіламетры на адной з самых загружаных магістраляў сталіцы будзе цалкам закрыты з 13:00 да 16:00.

У гэты перыяд часу плануецца правесці следчы эксперымент з мэтай высвятлення дакладных абставінаў ДТЗ, якое здарылася на гэтым участку нейкі час таму, піша СК.

Кіроўцам варта ўлічваць гэту інфармацыю і загадзя планаваць маршрут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031