Знайсці
02.10.2020 / 16:148РусŁacБел

МЗС запатрабавала ў пасольстваў Польшчы і Літвы скараціць колькасць дыпламатаў, што працуюць у Беларусі

Беларускае МЗС запатрабавала ў пасольстваў Польшчы і Літвы ў нашай краіне скараціць колькасць дыпламатаў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, паведамляе Tut.by.

Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by

— Праз адназначную дэструктыўную дзейнасць з боку названых краін ім прапанавана да 9 кастрычніка прывесці да парытэту з беларускімі замежнымі ўстановамі ў адпаведных краінах склад сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі.

Як растлумачыў Анатоль Глаз, у літоўскай амбасадзе замест 25 павінна застацца 14 дыпламатаў, у польскай — замест 50 застанецца 18.

Прадстаўнік МЗС таксама паведаміў, што паслы Беларусі ў Польшчы і Літве з 5 кастрычніка адклікаюцца ў Мінск для кансультацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930