Знайсці
25.04.2024 / 20:4532РусŁacБел

«Бегаць на дастаўках і будоўлях не хочацца». Былы беларускі вайсковец не можа знайсці працы па душы ў Польшчы

Сваёй гісторыяй Максім Папкоў падзяліўся ў адной з эмігранцкіх суполак у фэйсбуку.

Ілюстрацыйнае фота: Michael Probst / AP

У суполцы, якая аб'ядноўвае беларусаў Варшавы, 27-гадовы Максім Папкоў падзяліўся гісторыяй пошуку працы. Але не проста працы, а працы па душы.

Па яго словах, у сталіцы Польшчы ён жыве тры з паловай гады. У Беларусі ён скончыў Вайсковую акадэмію і «працаваў вайскоўцам».

Пасля пераезду ў Польшчу мужчына першыя паўгода працаваў на будоўлі. Але такая праца была, па словах Максіма, пеклам. Таму ён вырашыў пашукаць іншую ў сферы, дзе «можна спыніцца, ёсць магчымасць развіцця і добрыя ўмовы».

Але прапаноў было няшмат. Перашкодай была і адсутнасць вопыту працы. У выніку мужчына абраў, як ён піша, «гастранамію», у якой ён адпрацаваў два гады і прайшоў шлях ад памочніка на кухні да піцара.

Спачатку такая работа Максіму падабалася, але цяпер ён не можа яе цярпець, як і «ўсё, што звязана з гастра».

Максім Папкоў. Фота: старонка ў Фэйсбуку

Мужчына звольніўся і вырашыў пашукаць працу ў сферы аховы. За месяц пошукаў адзіным варыянтам, куды яго ўзялі, стаў магазін сеткі «Бедронка». Такі варыянт ён называе самым горшым, што можа быць для ахоўніка, і дадае, што «ўсе нармальныя месцы ў ахове зарэзерваваныя для палякаў», а «калі хочаш развівацца ў сферы аховы, то неабходна атрымаць кваліфікацыю» і быць унесеным у спецыяльны рэестр. А такая магчымасць даступная, па словах Максіма, толькі для палякаў.

У выніку, як піша мужчына, ён не ведае, чым займацца. Максіму падаецца, што ён не знойдзе годнай працы. А «бегаць на дастаўках, змываках, прыборках, грузчыках, заводах, будоўлях» яму не хочацца.

У сваім запісе Максім просіць іншых расказаць, дзе яны працуюць і спадзяецца, што, магчыма, «нехта дасць шанец і возьме да сябе на працу». Мужчына абяцае хутка вучыцца, калі праца будзе па душы.

Чытайце таксама:

«Мне ўжо проста надакучыла плакаць, прыходзячы з працы». Беларуска тры месяцы прапрацавала ў Польшчы, але не пацягнула і вярнулася назад

«Бабры грызлі лес, а мы падбіралі бярвенне». Беларусы робяць у Польшчы драўляныя цацкі і набіраюць у тыктоку мільёны праглядаў

Беларусы лідзіруюць у Польшчы сярод замежных інвестараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
40
Ха-ха
32
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
7
4
Ленин /адказаць/
26.04.2024
Не хотели делать настоящую революцию в августе 20- го в Беларуси, теперь доживайте в эмиграции.
0
Илья/адказаць/
26.04.2024
Хрыч,копейки, ага. От 800$ на руки беларусы получают за полную ставку. В маке например 900$.
0
Илья/адказаць/
26.04.2024
Знаю, многие работают таксистами, курьерами и в айти. Насколько много в других отраслях - хз
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031