У акупаваным Бярдзянску ўзарвалі супрацоўніка калоніі, які катаваў украінскіх палонных
Выбухоўку заклалі пад машыну.
У акупававым Бярдзянску ўзарвалі супрацоўніка калоніі, які катаваў украінскіх палонных. Паводле версіі следства, сёння невядомы заклаў самаробнае выбуховае прыстасаванне пад машыну супрацоўніка папраўчай калоніі ў горадзе Бярдзянску Запарожскай вобласці. Яно спрацавала. Ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы здарэння.
ГУР Украіны пацвердзіла забойства калабаранта.
Па звестках украінскага ведамства, падарваны ў машыне — Яўген Ананьеўскі. Ён быў адным з арганізатараў ізалятараў на тэрыторыі Бярдзянскай папраўчай калоніі №77.
«У выніку падрыву датычны да катаванняў над украінскімі палоннымі Яўген Ананьеўскі быў ліквідаваны», — заявілі ў Галоўным упраўленні разведкі Украіны.
44
0
1
0
0
3
Каментары
212
Пакуль усё ціха /адказаць/05.05.2024
У Беларусі пакуль усё спакойна. Усе супрацоўнікі калоній і ізалятараў, якія катавалі і катуюць палітвязняў на месцы, што жывы і здаровы. Выбухаў пакуль што няма.
152
А мы/адказаць/05.05.2024
А тых хто катуе беларусаў у калонiях
50
Добры чалавек/адказаць/05.05.2024
Добрыя людзі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Узмацніць мяжу і забыць? Што азначае для Беларусі жаданне Польшчы выдаткаваць $2,5 мільярда на ўзмацненне мяжы
 14
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера