Знайсці
25.04.2024 / 19:033РусŁacБел

«Кіберпартызаны» адказалі Церцелю: Мы ніколі не планавалі атаку на БелАЭС

Актывісты ў сваім тэлеграм-канале заявілі пра правакацыю КДБ.

Кіраўнік КДБ Іван Церцель, выступаючы з трыбуны УНС, заявіў, што «Кіберпартызаны» рыхтуюць атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры, у тым ліку БелАЭС.

Са слоў Церцеля, арганізацыя нібыта распрацоўвае планы нападаў, якія могуць прывесці да сур'ёзных наступстваў для бяспекі Беларусі.

«Кіберпартызаны» адказалі на заяву Церцеля. Яны сцвярджаюць, што ніколі не планавалі атаку на БелАЭС.

«Не плануем. І ніколі не планавалі. Таму што мы працуем, каб выратаваць жыцці беларусаў, а не іх знішчыць. У адрозненне ад рэжыму Лукашэнкі», — гаворыцца ў паведамленні.

«Кіберпартызаны» пры гэтым адзначылі, што тэхнічна атака на БелАЭС магчымая, паколькі абарона ад кібератак на беларускіх дзяржпрадпрыемствах неэфектыўная.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» выдалілі ўсіх падпісчыкаў асноўнага канала. Што адбываецца?

«Учора быў шухер». Што адбываецца на «Гродна Азоце» пасля атакі «Кіберпартызанаў»

«Гомельская праўда» ачуняла ад атакі «Кіберпартызанаў» толькі праз 8 дзён

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
5
Клюб Дармаедаў Беларусі/адказаць/
25.04.2024
...прававы аспект. Што за зборышча? Хто яго фінансуе? Ну і хдзе берасьцейская грамата ў каторай апісаны гяройствы гэтага кагала?
0
Так/адказаць/
25.04.2024
Калi гэтую атаку i плануюць, то сам сiпаты i яго гаспадары з масквы, а таксама пасобнiкi масквы КГБ i церцель.
0
анатам /адказаць/
25.04.2024
Фантамас, Вы - адекват?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031