Знайсці
25.04.2024 / 18:581РусŁacБел

Суд у Нью-Ёрку адмяніў прысуд Харві Вайнштэйну, якога абвінавачвалі ў згвалтаванні

Суд у Нью-Ёрку прыйшоў да высновы, што прысуд, вынесены ў 2020 годзе ў дачыненні да вядомага амерыканскага кінапрадзюсара Харві Вайнштэйна, патрабуе перагляду, піша Бі-бі-сі.

Харві Вайнштэйн. Фота: Etienne Laurent/Pool Photo via AP

У рашэнні суда сказана, што ранейшы суд над Вайнштэйнам не быў справядлівым, паколькі пракуроры прыцягвалі ў якасці сведак людзей, паказанні якіх не мелі дачынення да гэтага працэсу. Таму, на думку суда, у выніку Вайнштэйна судзілі на аснове яго папярэдніх учынкаў, а не выключна з пункту гледжання здзяйснення злачынстваў, у якіх яго абвінавачвалі падчас працэсу.

У сувязі з гэтым суд у Нью-Ёрку пастанавіў правесці па справе Вайнштэйна новае судовае разбіральніцтва.

Працэс над Вайнштэйнам быў звязаны з сэксуальным гвалтам: з 2017 года больш за 80 жанчын абвінавацілі яго ў дамаганнях, у тым ліку актрысы Эшлі Джад, Гвінет Пэлтроу, Сальма Хаек, Анджаліна Джолі і Ума Турман.

Відавочцы расказвалі, што Вайнштэйн чапляўся да актрыс у гатэльных нумарах на падставе нібыта кастынгу. Многія з іх захоўвалі маўчанне пра гэта, бо баяліся страціць месца ў кінаіндустрыі.

У 2020 годзе Вайнштэйна асудзілі да 23 гадоў пазбаўлення волі. Пасля ў ходзе новага крымінальнага працэсу ў Лос-Анджэлесе ён атрымаў яшчэ 16 гадоў турмы.

Для самога Вайнштэйна пакуль што нічога не зменіцца: праз прысуд, вынесены ў Каліфорніі, ён застанецца ў турме да далейшага паведамлення.

Чытайце таксама:

Што харасмент, а што не харасмент? Тлумачым 

«Як вы збіраецеся фіксаваць факты дамагання? Арганізуеце дружыны па этыцы?» Бурныя дэбаты пра закон супраць харасмэнту

Пераасэнсаванне мужнасці: што такое быць мужчынам сёння?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4
26.04.2024
Зноў ламаецца cancel culture?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031