Знайсці
25.04.2024 / 19:465РусŁacБел

Расійскія вайскоўцы, якія вярнуліся з вайны супраць Украіны, за два гады забілі больш за 100 чалавек

За два гады расійскія вайскоўцы, якія вярнуліся з вайны супраць Украіны, забілі як мінімум 107 чалавек. Яшчэ як мінімум 100 чалавек у выніку іх злачынстваў атрымалі цяжкія траўмы, паведамляе выданне «Вёрстка», якое прааналізавала звесткі з СМІ і судовыя карткі.

Інфаграфіка: «Вёрстка»

Асобы, якія вярнуліся з вайны, здзейснілі як мінімум 84 злачынствы з чалавечымі ахвярамі: 55 забойстваў, у выніку якіх загінулі 76 чалавек, 18 выпадкаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, ахвярамі якіх сталі 18 чалавек, дзевяць парушэнняў ПДР, якія прывялі да смерці 11 чалавек.

Таксама вядомыя два выпадкі схілення да ўжывання наркотыкаў, у выніку чаго памерлі двое непаўналетніх.

За забойствы раней памілаваных зняволеных, якія вярнуліся з Украіны, прысуджаюць да тэрмінаў ад 6 да 11 гадоў калоніі, іншых вайскоўцаў — ад 7,5 да 10 гадоў. У выпадках, калі ўдзельнікаў вайны судзілі яшчэ і па дадатковых артыкулах, максімальныя тэрміны ўзрасталі да 22 і 20 гадоў адпаведна.

Тэрміны, якія прызначаліся за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнулі смерць: ад 5,5 да 10 гадоў 8 месяцаў калоніі для наймітаў ПВК і ад да 6 да 9,5 гадоў — для астатніх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

«50 тысяч памілаваных галаварэзаў». У Расіі амаль палова зэкаў, якія вярнуліся з вайны, вяртаецца за краты, дзе іх зноў вярбуюць

Асуджаны на 14 гадоў расчляніцель з Чыты вярнуўся з вайны ва Украіне і атрымаў чарговыя 14 гадоў за новае забойства

Бацьку прэс-сакратара РПЦ забіў рэцыдывіст, які з калоніі завербаваўся на вайну ва Украіне. З фронту ён збег

За ўдзел у вайне з Украінай Пуцін памілаваў сахалінскага людаеда

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
25.04.2024
Мало
0
Факт/адказаць/
25.04.2024
И чем это новая путинская сво-элита отличается от Игил? И те, и другие убивают. Поэтому путинский режим и исполнители его имперских приказов, такие же террористы как и Игил. 
0
Федзя/адказаць/
26.04.2024
Гоооооооойдааааааа!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031