Знайсці
05.05.2024 / 08:2314РусŁacБел

«Наша моц — у святле і веры, якую мы нясём праз цемру, нягледзячы ні на што». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем

«Мы з вамі праходзім праз час выпрабаванняў. Давайце не забываць, што Ісус Хрыстос таксама цярпеў за праўду». Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Вялікаднем. 

«Вялікдзень — гэта свята, якое мы звычайна праводзім у коле сям’і. Чакаем сваякоў у госці, гуляем у біткі, едзем у свае вёскі да бабуль і дзядуляў — есці самыя смачныя ва ўсім свеце паскі. 

Але многія беларусы не могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень. Нявінныя людзі сядзяць у турмах, церпяць пераслед і катаванні. Сотні тысяч беларусаў вымушаныя жыць у розных краінах — без магчымасці вярнуцца дадому, каб абняць родных на Вялікдзень. 

Мы з вамі праходзім праз час выпрабаванняў. Давайце не забываць, што Ісус Хрыстос таксама цярпеў за праўду. Наш моц — у святле і веры, якую мы нясём праз цемру нягледзячы ні на што. У падтрымцы, якую даем тым, каму цяжка. Наша моц — дабрыня і спагадлівасць, і ніхто і ніколі не зможа іх у нас адняць. 

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!»

Чытайце таксама:

Жыватворны агонь з Іерусаліма сёлета своечасова ў Беларусь не прыбудзе

Як прыгожа сервіраваць велікодны стол у прыродным стылі

Беларусы прадаюць у інтэрнэце шалупінне цыбулі да Вялікадня. Колькі просяць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
2
соня (которая не проснулась в 2020-м)/адказаць/
05.05.2024
Инга, вышэбога в 2020-м 'воскрес' во многом благодаря С.-не 
1
Идеальная П./адказаць/
05.05.2024
здаецца, напішы ёй на паперцы (ці ў вуха нашапчы) - "И не все только плохое было связано в Г.-нии с известным А.Г." - дык яна і гэта прачытае, глазом не моргнув и разводя руками...
идеальная пр.-тка (президентка))
1
Шляхцич Завальня/адказаць/
05.05.2024
Уладзімер, iдзь до лIхаматары
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031