Знайсці
08.06.2012 / 09:416РусŁacБел

Беларусы выступяць-такі на EURO-2012

На жаль, не на полі: магілёўскі ска-панк гурт Zatoczka зайграе 9 чэрвеня ў Гданьску.

Беларускі гурт Zatoczka будзе адным з выступоўцаў на музычнай сцэне EURO-2012 на Плошчы Народных сходаў у Гданьску. Падчас правядзення футбольнага чэмпіянату тут сыграюць польскія і сусветныя зоркі, сярод якіх заяўлены Ноэль Галахер, ATB ды Pitbull.

Магілёўскі ска-панк гурт Zatoczka толькі нядаўна заявіў ў інтэрв’ю «Тузіну Гітоў» пра вяртанне на сцэну. Лідар каманды Макс Астравухаў шмат спадзеваў звязваў менавіта з канцэртамі ў суседніх краінах, найперш у Польшчы. Як выявілася, першы сур’ёзны выступ каманды адбудзецца на EURO-2012.

Музыкі з’яўляюцца зацятымі футбольнымі фанамі і будуць назіраць непасрэдна на стадыёне ў Гданьску за цырымоніяй адкрыцця чэмпіянату 8 чэрвеня, а на наступны дзень выступяць на музычнай сцэне EURO-2012 на Плошчы Народных сходаў у Гданьску, г.зв. Зоне заўзятараў.
Тут будуць дэманстравацца ўжывую на вялікіх экранах матчы чэмпіянату, а па іх сканчэнні публіку будуць бавіць выканаўцы з розных краінаў свету.
Сярод заяўленых выступоўцаў такія імёны, як Ноэль Галахер, ATB ды Pitbull. Выступ гурта Zatoczka пачнецца 9 чэрвеня ў 23.00,
пасля трансляцыі матча Нямеччына-Партугалія. Тут можна пабачыць расклад выступаў гуртоў.

Акрамя таго, гурт збіраецца даць некалькі клубных канцэртаў у Польшчы, а таксама выступіць яшчэ на адным буйным музычна-спартовым свяце, прысвечаным 100-годдзю футбольнай каманды «Палонія» (Варшава). Канкрэтную дату гэтага выступу музыкі абяцаюць паведаміць на старонцы гурту ў Facebook.

Tuzin.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера