Знайсці
13.10.2010 / 11:05РусŁacБел

Букера-2010 атрымаў Говард Джэйкабсан

Упершыню Букер уручаны за сатырычны раман.

Прэстыжную літаратурную прэмію Букера за найлепшую кнігу 2010 года атрымаў Говард Джэйкабсан за сатырычны раман «Праблема Фінклера».

Джэйкабсан апярэдзіў іншых удзельнікаў конкурсу, у тым ліку двойчы лаўрэата Букера Пітэра Кэры. Ён атрымаў чэк на 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 75 тысяч даляраў) на цырымоніі, што прайшла ў лонданскім Сіці. Апроч таго, усім фіналістам, уключаючы пераможцу, уручаецца чэк на 2,5 тысячы фунтаў.

Старшыня журы сэр Эндру Моўшн назваў кнігу 68-гадовага пісьменніка «вельмі смешнай, але пры гэтым вельмі разумнай, вельмі сумнай і вельмі тонкай».

У цэнтры рамана — тэма самаідэнтыфікацыі яўрэяў у сучасным брытанскім грамадстве. Кніга — пра чалавечыя адносіных, сяброўства непадобных адзін на другога школьных таварышаў, двое з якіх з’яўляюцца яўрэямі, а трэці хоча ім быць, — стала першым адкрыта гумарыстычным творам, якія атрымалі Букера за ўсю гісторыю прэміі.

Гэта 11-ы па ліку раман Джэйкабсана. У цэнтры яго — постаць былога радыёпрадзюсара Бі-бі-сі Джуліяна Трэслава, якога збіваюць па дарозе дадому пасля вячэры з сябрамі. Пасля гэтага нападу яго разуменне сябе і сваёй ідэнтычнасці пачынае мяняцца.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930