Знайсці
29.09.2010 / 17:084РусŁacБел

«Ляпіс Трубяцкой» і Noize MC запісалі кліп разам

Беларускі гурт і расійскі рэпер знялі кліп на рэмікс песні «Болт».

Беларускі гурт і расійскі рэпер знялі кліп на рэмікс песні «Болт».

Праца над кліпам пачалася паўгода таму. Але калі палова роліка была гатовая, Сяргей Міхалок вырашыў далучыць да працы Noize MC.

«Тэмпарытм рухаў персанажаў у відэашэрагу не пасаваў пад песню, якая гучыць як агітацыйны марш, — адзначае Міхалок. — Мы спрабавалі розны мантаж, але нічога не атрымалася. У нас была бадзёрая песня і выдатны кліп, якія адзін да аднаго не падыходзілі. Мы прапанавалі Вані Нойзу зрабіць рэмэйк ці рэмікс «Болта», прыдумаўшы які-небудзь рэчытатыў. І ў выніку атрымалася зусім новая рэч, якая мне асабіста падабаецца».

Кліп зняў рэжысёр Аляксей Церахаў, вядомы па роліках «Капітал», «Огоньки».

Для Noize MC такая праца была не новая. Для еўрапейскага альбома «Ляпісаў» «Agitpop» рэпер зрабіў рэмікс на песню «Капітал».

КМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031