Знайсці
12.09.2010 / 21:484РусŁacБел

Кулінковіч прысвяціў выступ на «Року па вакацыях» Бябеніну

Традыцыйныя восеньскія агледзіны найлепшых гуртоў «Рок па вакацыях» пасля летняга адпачынку адбыліся ў клубе «Рэактар».

Жывым духам РПВ быў Аляксандр Памідораў. Спярша разам з гуртом ZM99— перапеў ўласныя «Шабаны» — атрымалася яшчэ імпэтней за і так жвавы арыгінал. Потым далучыўся да новага праекта Рамана Арлова «Ў нескладовае», каб парэчытатывіць на фоне новай кампазіцыі. Раман Арлоў прыкметна хваляваўся, яго новы гурт наладваўся надзвычай доўга, але поп-рокавыя песні, аздобленыя дзе рэпам, дзе — брыт-попавым вакалам, прыйшліся палі публіцы даспадобы.

«Краму», што, як заўжды, грэла сваімі неўміручымі «Стэфкай» і «Бяжы, бяжы, хлопец», праводзілі скандаваннем «Жыве Беларусь!». Варашкевіч, які сышоў быў са сцэны, вярнуўшыся, пацвердзіў у мікрафон «Безумоўна!»

«Рок па вакацыях» —цудоўная нагода прадстаўляць новыя песні ды нават новыя гурты. The Toobes абвесцілі, што працуюць над другім альбомам і нават выканалі песню з яго -- Mama.

Свой выступ лідэр «Нейра Дзюбеля» Аляксандр Кулінковіч прысвяціў загінуламу Алегу Бябеніну
і сказаў, што без удзелу журналіста не абыходзіліся запісы некалькіх апошніх «дзюбелеўскіх» альбомаў. Гралі Кулінковіч і К як ніколі зацята. «Убийство монтировкой», «Я гадзіна і непатрыёт», «Підарасы» ды іншыя хіты прагучалі ў агрэсіўнай манеры. І толькі пад заслону гурт ураўнаважыў свой выступ рэгі-кампазіцыяй пра дзяўчыну з Мінскай вобласці, запрасіўшы на сцэну дзяўчат з танпляцу.

Новы рок-год пачаўся.

Ліза Кавальчык, фота Алесь Пілецкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031