Знайсці
26.04.2024 / 21:2918РусŁacБел

СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты

Прэс-служба Службы бяспекі Украіны выдала каментар з нагоды заявы кіраўніка лукашэнкаўскага КДБ Івана Церцеля адносна таго, што ва ўкраінскіх бальніцах «за спінамі дзяцей» нібыта знаходзяцца «тэрарысты».

Лукашэнкаўскія сілавікі: міністр абароны Віктар Хрэнін, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, старшыня КДБ Іван Церцель, старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч

СБУ заклікала ўспрымаць любыя падобныя заявы прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі як праяву інфармацыйна-псіхалагічных спецаперацый у інтарэсах Расіі.

Тое ж, што пасля гэтай заявы ўкраінскае кіраўніцтва эвакуявала з тых бальніц лекараў і пацыентаў, тлумачыцца сітуацыяй вайны, у сувязі з чым «і спецыяльныя службы, і прадстаўнікі мясцовай улады рэагуюць на кожную патэнцыйную пагрозу згодна з прадугледжаным пратаколам дзеянняў», нават калі пагроза тая чыста тэарэтычная.

«Асобна падкрэсліваем: прадстаўнікам беларускага рэжыму, які цалкам здаў сваю краіну Расіі, варта зразумець простую рэч — людзі, якія абараняюць Украіну ад акупантаў, з'яўляюцца героямі, а не тэрарыстамі. Таму што сапраўдныя тэрарысты знаходзяцца ў Крамлі», — падкрэслівае СБУ.

Разам з тым выказваецца ўпэўненасць, што злачынцы «непазбежна атрымаюць за здзейсненае імі пакаранне», што да лукашыстаў, то ім

«трэба не палохаць украінцаў псеўдазаявамі, а думаць пра тое, як не апынуцца на лаве падсудных у Гаазе побач з крамлёўскім дыктатарам».

Чытайце таксама:

У Кіеве пачалі эвакуацыю дзвюх бальніц з-за выказвання Церцеля

Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту з нагоды заяваў Церцеля

«Гэта трызненне». У Літве пракаментавалі заяву Церцеля пра імаверныя ўдары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
119
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6
2
Вазьмі піражок/адказаць/
27.04.2024
Ерома, 15 расійскіх ты зарабіў троль.
0
даведка/адказаць/
27.04.2024
Самец уже не альфа, судя по голосу. БТ вчера в телеверсии ВНС наложило музыкальный фон на его речь.
1
политзек/адказаць/
27.04.2024
фото 5-и моральных и интеллектуальных УРОДОВ, продавших страну.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031