Сябры беларускі Ганны, якая загінула на Балі, расказалі пра яе і пра аварыю
На востраве Балі памерла 23-гадовая беларуска. Дзяўчына ехала на скутары і трапіла ў ДТЗ — яе падрэзаў аўтобус, у выніку беларуска загінула на месцы здарэння. Мы даведаліся, хто яна.
Фота: інстаграм Ганны Шапялевіч
Ганна Шапялевіч вучылася ў Варшаве, пасля гэтага наведала Кітай, каб адпачыць. Чатыры месяцы таму Ганна прыляцела на Балі з блізкай сяброўкай, знайшла працу рыэлтаркай і вырашыла застацца на востраве. Для жыцця беларуска выбрала напаўвясковы раён Чангу, папулярны сярод экспатаў.
Фота: інстаграм Ганны Шапялевіч
Фота: інстаграм Ганны Шапялевіч
Сяброўка Ганны распавяла «Нашай Ніве» абставіны здарэння. Паводле яе слоў, ранкам 25 красавіка Ганна выехала на скутары Yamaha N-Max у міграцыйную службу, каб падоўжыць візу. На камерах відэаназірання відаць, што падчас яе руху справа ад скутара дзяўчыны з’явіўся аўтобус.
Ганна ехала на невялікай хуткасці, была ў шлеме. У горадзе Дэнпасар, каля мясцовай пратэстанцкай царквы, аўтобус вырашыў яе перагнаць і зачапіў скутар. Дзяўчына апынулася пад коламі. Ад удару шлем адляцеў, і яна атрымала цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, з-за якой памерла на месцы здарэння.
Паліцыя пакуль яшчэ расследуе здарэнне. Як кажа сяброўка Ганны, у трагедыі вінаваты, хутчэй за ўсё, кіроўца аўтобуса.
Цяпер блізкія Ганны жадаюць перавезці цела беларускі на радзіму. Для гэтага яны абвясцілі збор грошаў, паўдзельнічаць у ім можна тут.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЧытайце таксама:
«Дзень маўчання, жыллё ў гестхаусе». Як медык з Віцебска стварыў на Балі аналаг 103.by