Знайсці
29.03.2024 / 08:308РусŁacБел

Што вядома пра жыхара Брэста, якога затрымалі за тое, што хадзіў на палітычныя суды

28 сакавіка МУС паведаміла, што ў СІЗА змясцілі 40-гадовага берасцейца, які хадзіў на суды.

Віталь Чопік. Скрыншот відэа «ТРК Брест» ад 1 ліпеня 2022 года

Як паведамляе «Брэсцкая вясна», гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра 40-гадовага Віталя Чопіка. Розныя сваякі палітвязняў, як і людзі якіх судзілі ў Брэсце па палітычных справах, маглі яго бачыць у судах цягам апошніх трох гадоў.

Тое, што на палітычныя суды Віталь Чопік хадзіў часта, заўважылі таксама і брэсцкія прапагандысты. Яго здымалі на камеру пасля такіх судоў і спрабавалі задаваць пытанні.

Аднойчы прапагандысты прыйшлі на прысуд пінчуку, якога судзілі за тое, што 27 лютага 2022 года зняў на відэа вайсковы самалёт і атрымаў два гады калоніі. Закадравы голас у прапагандысцкім відэа паказвае ў кадры Чопіка і называе мужчыну «заўсёднікам» такіх судоў: «рэгулярна наведвае судовыя працэсы, дзе абвінавачаныя — прыхільнікі апазіцыйных поглядаў».

Віталя Чопіка не пакідалі без увагі і сілавікі. Вядома, што ў мужчыны праводзілі ператрус 1 снежня 2021 года.

А ў верасні 2022 года Чопіка затрымалі спачатку па артыкуле 19.11 КаАП, але калі аказалася, што ў мужчыны проста няма тэлефона, дзе могуць быць нейкія «экстрэмісцкія матэрыялы», то склалі пратакол ужо па арт.24.23 КаАП. Падставай для пратакола стаў бел-чырвона-белы сцяг, прылеплены скотчам знутры да акна дома. Мужчына сцвярджаў, што сцяг з'явіўся ўжо пасля таго, як яго затрымалі і даставілі ў ІЧУ.

Апошні віток эскалацыі паміж Чопікам і сілавікамі здарыўся ў пачатку сакавіка гэтага года: берасцейца зноў затрымалі. Паводле звестак праваабаронцаў, пасля затрымання мужчыну даставілі ў бальніцу са слядамі моцнага збіцця, а колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа казаць аб пашкоджанні печані праз збіццё).

12 сакавіка быў адміністрацыйны суд паводле арт. 24.3 КаАП за нібыта непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі.

Як вынікае з рашэння суда, Чопік казаў, што на працягу адной хвіліны адчыніў дзверы ГУБАЗіІКу для ператрусу — але супрацоўнік ГУБАЗіКа сцвярджаў, што гучна патрабаваў адкрыць дзверы цэлых 20 хвілін.

ГУБАЗ хацеў трапіць дадому да Чопіка, каб правесці ператрус, санкцыянаваны намеснікам генпракурора. Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне, кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем).

28 сакавіка МУС абвясціла, што змясціла мужчыну ў СІЗА. Яго падазраюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», ч.1 арт. 361-4 КК.

Чытайце таксама:

У Рагачоўскім раёне затрымалі Івана Скуратовіча

Пенсіянерку Святлану Кароль асудзілі на паўтары гады калоніі

Сілавікі расказалі, як скарысталі ў сваіх інтарэсах сямейную драму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
69
2
всё так/адказаць/
29.03.2024
Рэчаіснасьць,  ряд особей, действовало, действует и будет действовать по прямому приказу нелюди....
29.03.2024
а прагандыстаў, якія прыходзілі на прысуд, таксама прыўлякуць?
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
02.04.2024
всё так, нелюдзь твая ня мае аніякіх паўнамоцтваў аддаваць загады, таму яны робяць гэта па ўласнай ініцыятыве і пад такую ж адказнасьць. А нават калі б і мела, то па яе загаду ты б напрыклад убіўся аб сцяну ці не?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930