Знайсці
26.03.2024 / 20:364РусŁacБел

Сілавікі расказалі, як скарысталі ў сваіх інтарэсах сямейную драму

Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў паведаміў пра затрыманне мужчыны, які шантажаваў былую жонку магчымасцю «зліву» інфармацыі пра яе ўдзел у пратэстах 2020 года. Але ў выніку, як сцвярджаецца, ён наклікаў бяду на самога сябе.

На камеру мужчына гаворыць, што такім шантажом ён нібыта хацеў урэгуляваць спрэчку пры падзеле маёмасці пасля разводу. Ліст з фотаздымкамі былой жонкі з пратэстаў мужчына адправіў на яе працу. Але жанчына згуляла на апярэджанне: прыйшла ў міліцыю добраахвотна і прызналася, што ўдзельнічала ў пратэстах, але разам з былым мужам.

Пасля таго жанчыну нібыта адпусцілі, а мужчыну затрымалі, дакінуўшы яму на словах апрача палітычных артыкулаў яшчэ і абвінавачванні ў незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў.

Па якім менавіта артыкуле мужчына ўсё ж затрыманы і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.

@nashanivanews У Беларусі арыштоўваюць людзей за каментарыі пра напад на маскоўскі «Крокус» #крокус#щучин#чпбеларусь#новости#крокусситихол#крокуссити#милициябеларуси#нашаніва#беларусьновости♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

За каментары пра «Крокус Сіці Хол» затрымалі жыхара Шчучына

Асуджанага на 19 гадоў палітвязня па «справе анархістаў» зноў будуць судзіць

Маладзечанцу за данаты пагражае да 10 гадоў калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
42
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2
26.03.2024
Што губашлёпики, заигрались в охотников на невинную дичь? Понравилось ловить безоружный народ безнаказанно? Видно понравилось, когда видел ваши глаза, они напоминали глаза волков. Да, я видел ваши морды, и поверьте, запомнил. Так что лучше вам собирать свои манатки и прятаться, потому что прощения вы не заслуживаете
0
Ігрэк/адказаць/
26.03.2024
Колькі ў нас на Беларусі дал...аў! Дзіву даешся.
0
extrym /адказаць/
27.03.2024
Адна баба казала.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031