Знайсці
28.03.2024 / 16:342РусŁacБел

Славенія пачала выдаваць беларусам пашпарты іншаземца

27 сакавіка стала вядома, што беларуская сямʼя атрымала славенскі пашпарт замежніка (Potni list za tujca) для свайго 9-гадовага сына. Гэта першы вядомы выпадак атрымання беларусам такога дакумента ў Славеніі, паведамляюць «Народныя амбасады Беларусі».

Пасля падпісання Лукашэнкам указа №278, які забараняе пасольствам Беларусі выдаваць пашпарты, Народная амбасада Беларусі ў Славеніі падрыхтавала інструкцыю пра атрыманне пашпарта іншаземца. Умовамі для атрымання дакумента з'яўляецца наяўнасць дазволу на жыхарства і немагчымасць атрымаць пашпарт сваёй краіны. 

«Разумеючы, што тэрмін дзеяння пашпарта сына заканчваецца ў чэрвені 2024 года, а ехаць у Беларусь небяспечна, мы звярнуліся ў адміністрацыйную адзінку, якая па законе аб замежніках адказвае за выдачу пашпартоў. Першапачаткова цяжкасці ўзніклі з-за недасведчанасці супрацоўніка, які накіраваў нас у МЗС. Ведаем, што іншым беларусам адмовілі, бо тэрмін іх беларускага пашпарта яшчэ не скончыўся. Пасля звароту ў МЗС Славеніі мы атрымалі адказ з інфармацыяй аб працэдуры выдачы пашпарта замежніка, і пасля новага звароту атрымалі цягам тыдня пашпарт на 2 гады»,

— падзялілася сваім досведам беларуска з Славеніі.

Са свайго боку Народная амбасада Беларусі ў Славеніі падрыхтавала запыты ў МЗС, МУС і Упраўленне адміністрацыйнымі адзінкамі з просьбай праясніць працэдуру, у прыватнасці каб пазбегнуць часовага разрыву ў дзеянні дакументаў і прызнаваць небяспечнасць вяртання ў Беларусь дастатковай падставай немагчымасці атрымання пашпарта на фоне ўказу №278.

«У Славеніі жыве больш за 400 беларусаў і беларусак. Паводле апытання сярод беларускай дыяспары, з праблемай пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў у найбліжэйшыя два гады сутыкнуцца прынамсі 20 чалавек. У працэсе вырашэння цяпер пытанне дакументаў для дзяцей, народжаных у Славеніі»,

— пракаментавала сітуацыю з пашпартамі прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева. 

Чытайце таксама:

Махляры сабралі персанальныя звесткі тысяч беларусаў замежжа. Як так атрымалася і прычым тут пашпарт Новай Беларусі?

З лета можна будзе ўзяць грамадзянства Германіі, не адмаўляючыся ад беларускага

Швецыя будзе выдаваць пашпарты замежніка беларусам з пратэрмінаванымі дакументамі

Кавалеўскі адказаў на восем гарачых пытанняў пра пашпарт Новай Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
так продолжать/адказаць/
28.03.2024
радует новость, но не забывать об утечке личных данных...
0
Жора/адказаць/
29.03.2024
А што на гэты конт думае Кавалеўскі? Усё яшчэ лічыць свой пашпартны праект актуальным?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930