Знайсці
23.03.2024 / 14:323РусŁacБел

У Душанбэ заявілі, што трое мужчын з арыенціровак не датычныя да тэракту

Двое цяпер знаходзяцца ў Таджыкістане.

Трое грамадзян Таджыкістана, копіі арыенціровак на якіх распаўсюдзіліся ў тэлеграм-каналах пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе», не датычныя да злачынства, заявіла МУС Таджыкістана, піша РБК.

Рываджыдзін Ісмонаў

Па даных ведамства, Рываджыдзін Ісмонаў і Махмадрасул Насрыдзінаў «26 лістапада 2023 года прыехалі з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Таджыкістан і знаходзяцца па месцы жыхарства». Ведамства таксама апублікавала іх фота.

Яшчэ адзін грамадзянін Таджыкістана, на якога распаўсюдзілася арыенціроўка, Рустам Назараў, працуе кіроўцам таксі ў Самары, паведаміла МУС.

«У момант здзяйснення тэрарыстычнага акту ён знаходзіўся ў горадзе Самара і не мае дачынення да злачынства», — падкрэсліла ведамства.

Пра тое, што ў тэракце падазраюць грамадзян Таджыкістана, пісалі тэлеграм-каналы Baza і «Осторожно, новости». Яны апублікавалі арыенціроўкі на чацвярых чалавек, уключаючы Ісмонава, Насрыдзінава і Назарава.

Кіраўнік савета Дзярждумы па інфармпалітыцы Аляксандр Хінштэйн распавёў, што ў Бранскай вобласці затрымалі двух падазраваных, а ў салоне аўтамабіля, на якім яны перасоўваліся, знайшлі пашпарты Таджыкістана. ФСБ і Следчы камітэт пазней таксама паведамілі пра затрыманне чацвярых магчымых удзельнікаў тэракту. Грамадзянства затрыманых ведамства не ўдакладнілі.

Чытайце таксама:

Што вядома пра беларуса Аліма Кашаварава, які знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту

Усе затрыманыя па падазрэнні ў тэракце ў «Крокусе» — грамадзяне Расіі

Затрыманы па справе тэракту ў «Крокус Сіці Холе» кажа, што застрэліў людзей за грошы

Колькасць загінулых у выніку тэракту ў «Крокус Сіці Холе» можа вырасці да 150 чалавек

Сваякі шукаюць беларуса пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
60
Панылы сорам
37
Ха-ха
31
Ого
43
Сумна
56
Абуральна
126
33
offline user/адказаць/
23.03.2024
Люди, проснитесь наконец! Путина нет. От него не было обращений: ни видео, ни по телефону. Где он и в каком состоянии – неизвестно. (А)

21
Айдар/адказаць/
25.03.2024
Путин и есть организатор теракта, даже таджиков приготовили в виновные.
4
Дэн/адказаць/
25.03.2024
Айдар, тик тока насмотрелся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031