Знайсці
19.03.2024 / 15:582РусŁacБел

Канал беларускіх сілавікоў рэкламуе фэйкавы тэлеграм-канал Пуціна. Называюць «нашым прэзідэнтам»

Публікацыя вісіць на канале дагэтуль.

Скрыншот з канала «Беларускі сілавік»

Учора ўвечары ў тэлеграм-канале «Беларускі сілавік», які, імаверна, вядуць супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, звязаныя з ГУБАЗіК або ўнутранымі войскамі, з'явіўся рэкламны допіс пра «адкрыццё тэлеграм-канала Пуціна». У допісе яго называюць «Прэзідэнтам» з вялікай літары і пішуць, што на яго «падпісаныя сотні тысяч нашых грамадзянаў».

Скрыншот з канала «Беларускі сілавік»

Насамрэч, гэта не першая памыйная рэклама ад гэтага канала. Летась «Беларускі сілавік» увогуле рэкламаваў «цуды лячэння ад раку з дапамогай кітайскага чаю».

Допіс з канала «Беларускі сілавік». Фота: tgstat

Сам канал «Беларускі сілавік» займае агрэсіўную прарасійскую пазіцыю, публікуе антыўкраінскія допісы і радуецца перамогам Расіі. Таксама там рэкламуюцца рэсурсы Z-ваенкораў, ГУБАЗіК і іншых беларускіх сілавікоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў

Гайдукевіч зноў выставіў у тэлеграм-канал нешта не тое

«Усе пракладачныя высеркі». Раскрылі, хто вядзе адзін з самых брудных каналаў лукашысцкай прапаганды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14
1
Не здзіўлены/адказаць/
19.03.2024
Ну так пуцін і ёсць іх прэZідэнт, паглядзіце на губопік, на карпянкова, якія абвешаны пуцінскай z сваствкай, усяляк падтрымліваюць пуціна, расію з яе імперскай вайной. Такія zдраднікі толькі і глядзяць у рот крамля і мараць аб тым каб у Беларусь прыйшоў пуцін, рф з іх бязмежжам. Таму такія пры першай жа магчымсці zдрадзяць і Лукашэнку.
19.03.2024
Менталитет у них-то русский.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031