Знайсці
17.03.2024 / 10:1715РусŁacБел

Людзі ў Расіі масава пішуць на бюлетэнях «Не вайне» і «Пуцін забойца» ФОТЫ

Цэнтрвыбаркам РФ заявіў, што агульная яўка па Расіі да 9:30 па маскоўскім часе склала 60%.

Апазіцыя на ўчастках у Расіі і за мяжой праводзіць акцыю «Апоўдні супраць Пуціна», якую абвясціла каманда Навальнага.

А расіяне тым часам псуюць бюлетэні на выбарах, куды не дапусцілі ніводнага антываеннага кандыдата. Сярод надпісаў, якія пакідаюць выбаршчыкі, — «Не вайне», «Слава Украіне», насупраць прозвішча Пуціна пішуць «забойца», «чакаем у Гаазе».

Такія дзеянні не засталіся без увагі. Як паведамляе «Медуза», на выбарчых участках у Маскве і Падмаскоўі ў суботу з-за надпісаў на бюлютэнях было затрымана некалькі чалавек.

Пра сваё затрыманне на выбарчым участку па гэтай прычыне распавяла жыхарка Падольска Марыя Аляксеева. Што канкрэтна напісала дзяўчына, і як яе затрымалі, невядома.

Таксама ў маскоўскім раёне Рамянкі на выбарчым участку быў затрыманы мужчына за тое, што напісаў у сваім бюлетэні «Пуцін забойца». Надпіс убачыў супрацоўнік паліцыі, пасля таго як выбаршчык апусціў ліст у скрыню і той упаў вонкавым бокам уверх.

Затрыманага даставілі ў мясцовае АУС. Яго абвінавачваюць у «непадпарадкаванні паліцыі». Як паведамляецца, ў аддзеле ён прабудзе да панядзелку.

У Адзінцова мужчына ў спісе выбаршчыкаў напісаў слова «байкот» і паспрабаваў забраць з сабой выбарчы бюлетэнь. Адзін з сябраў камісіі выклікаў паліцыю.

Чытайце таксама:

У Расіі за суткі мінімум 15 крымінальных спраў завялі па артыкуле аб «перашкодзе працы выбарчых камісій»

На сустрэчы ў Лукашэнкі прысутнічала Лідзія Ярмошына ФОТАФАКТ

Чарговая правакацыя сілавікоў: яны аб'явілі, што ў сувязі з выбарамі ў Расіі Ціханоўская ўводзіць план «Перамога»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2
1
"Выбары" пад дулам аўтаматаў/адказаць/
17.03.2024
Сёння на выбарчых участках у Расеі аўтаматчыкі заходзяць у кабінкі і правяраюць, хто што піша ў бюлетэнях. Відэа тут. https://t.me/balaganoffnews/19178?single
1
Пятрусь/адказаць/
18.03.2024
"Выбары" пад дулам аўтаматаў, одного неабыякового просто опустили в кабинке! Вот ведь как бывает…
0
Средний класс /адказаць/
19.03.2024
двор лукашенко, Лукашенко выпер средний класс и богатых - свои же деньги, а не лишние рты. Гений конечно
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031