Знайсці
16.03.2024 / 19:263РусŁacБел

У Арменіі з пачатку года затрымалі на запыт пракуратуры Беларусі чатырох беларусаў

У Арменіі з пачатку года затрымалі чатырох грамадзян Беларусі, якіх Беларусь абвясціла ў міждзяржаўны вышук у СНД. Усе яны знаходзяцца ў ізалятары горада Ванадзор, паведаміў «Радыё Свабода» юрыст Хельсінкскай асацыяцыі Арменіі Араік Папік’ян.

«З пачатку года чатыры затрыманні. Гэта, мне падаецца, вельмі шмат, улічваючы, што за ўвесь 2023 год быў толькі адзін выпадак, і той быў не паводле артыкула аб ухіленні ад службы ў войску», — сказаў Папік'ян.

Араік Папік’ян прадстаўляе інтарэсы грамадзяніна Беларусі Яраслава Новікава, якога затрымалі на мяжы Арменіі сёлета 2 лютага на запыт Беларусі паводле абвінавачання ва ўхіленні ад службы ў войску.

«Я ведаю дэталі не пра ўсе выпадкі. Двух хлопцаў затрымалі 2-3 дні таму. Яшчэ аднаго затрымалі і арыштавалі адразу пасля Яраслава. Усе яны знаходзяцца ў тым жа ізалятары, што і Яраслаў», — дадаў юрыст.

Ён ведае толькі, што не ўсіх чатырох абвінавачваюць ва ўхіленні ад службы ў войску.

Ягоны падабаронны Яраслаў Новікаў з 5 лютага знаходзіцца ў ізалятары горада Ванадзор.

«Сёння я сустрэўся з Яраславам, і мы планавалі нашыя далейшыя дзеянні — па апеляцыі і гутарцы з супрацоўнікамі міграцыйнай службы. Сваю падтрымку Яраславу выказала і беларуская дыяспара, якая знаходзіцца ў Арменіі. Яны таксама напішуць ліст падтрымкі ў міграцыйную службу» — паведаміў Араік Папік’ян.

Цяпер адвакат рыхтуе апеляцыю на другое рашэнне суда аб працягванні тэрміну арышту Яраслава Новікава, ухваленае 7 сакавіка. Першае аналагічнае рашэнне ад 4 лютага Апеляцыйны суд Арменіі прызнаў законным.

Чытайце таксама:

Апеляцыйны суд Арменіі прызнаў законным арышт беларуса, затрыманага на запыт Беларусі за ўхіленне ад службы ў арміі

Беларус, арыштаваны ў Арменіі на запыт лукашэнкаўскіх сілавікоў, звярнуўся па палітычны прытулак

Суд у Арменіі арыштаваў на 40 дзён беларуса для яго далейшай перадачы на радзіму

У Арменіі затрымалі ўхіліста ад войска з Беларусі. Яго могуць выслаць на радзіму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
6
2
Влад/адказаць/
16.03.2024
Так а зачем белорусы прутся в ту Армению? Мало нормальных стран?
1
вось/адказаць/
17.03.2024
Влад, спадзяюцца, што там рузке мір
0
Базыль з-пад Хойнiкау/адказаць/
17.03.2024
вось,У помешаных на русском мире день открытых дверей? Отдохни или позови санитаров!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031