Знайсці
13.03.2024 / 17:22РусŁacБел

Латвія зноў увяла рэжым узмоцненай аховы на мяжы з Беларуссю

Кабінет міністраў Латвіі абвясціў аб увядзенні ўзмоцненага рэжыму аховы латвійска-беларускай мяжы. Ён будзе дзейнічаць з 13 сакавіка па 12 верасня 2024 года.

Фота: worldatlas.com

Рэжым узмоцненай аховы ўводзіцца ў Лудзенскім, Краслаўскім і Аўгшдаўгаўскім краях, у Каўнатскай воласці Рэзекненскага краю і Даўгаўпілсе. Прычынай увядзення рэжыму стала павелічэнне колькасці спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы.

Падтрымку Дзяржаўнай памежнай ахове ў справе аховы мяжы будуць аказваць латвійская паліцыя і Нацыянальныя ўзброеныя сілы.

Паводле паведамленняў Дзяржаўнай памежнай аховы, толькі цягам 11 сакавіка было спынена 14 спробаў нелегальнага пранікнення ў Латвію з тэрыторыі Беларусі. Усяго ж за год такіх спробаў налічваецца 304. Двух чалавек латвійскія памежнікі прапусцілі з гуманітарных меркаванняў.

Рэжым узмоцненай аховы мяжы раней у Латвіі ўжо дзейнічаў, але ў лютым 2024 года быў зняты ў сувязі з тым, што колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы скарацілася.

Чытайце таксама:

На латвійска-беларускай мяжы загінуў рабочы

Два афганцы падаліся на бежанства ў Еўропе, але пасля ім закарцела ў Беларусь

Каго не пускаюць у Латвію? Служба дзяржбяспекі апісала людзей, якім адмаўляюць ва ўездзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031