Знайсці
11.03.2024 / 14:3510РусŁacБел

Каго не пускаюць у Латвію? Служба дзяржбяспекі апісала людзей, якім адмаўляюць ва ўездзе

Таксама асаблівую ўвагу надалі магчымым спробам вярбоўкі грамадзян Латвіі для шпіянажу ці іншай антылатвійскай дзейнасці.

Фота: worldatlas.com

Часцей за ўсё ў Латвію не пускалі мужчын сярэдняга ўзросту, якія ў інтэрв'ю з прадстаўніком спецслужбаў праяўлялі падтрымку палітыкі Крамля і расійскай агрэсіі ва Украіне. І гэта былі не толькі грамадзяне Расіі.

У сваім публічным дакладзе Служба дзяржбяспекі Латвіі дэталёва абмалявала партрэт тыповага замежніка, якому адмаўлялі ва ўездзе ў Латвію, а таксама тых, каго ўключылі ў «чорныя спісы», піша Delfi.lv.

Нягледзячы на звязаную з дзяржаўнымі таямніцамі спецыфіку працы, СДБ вырашыла праінфармаваць жыхароў Латвіі пра пагрозу, якая зыходзіць ад расійскіх спецслужбаў і гарантыях бяспекі, якія гатовая даць дзяржава.

Асаблівую ўвагу надалі магчымым спробам вярбоўкі грамадзян Латвіі для шпіянажу ці іншай антылатвійскай дзейнасці. У чарговы раз папярэдзілі аб высокіх рызыках вярбоўкі і разведкі пры наведванні Расіі ці Беларусі.

У мінулым годзе, каб не дапусціць уезду ў Латвію варожа настроеных і/або звязаных са спецслужбамі Расіі ці Беларусі замежнікаў, супрацоўнікі СДБ сумесна з іншымі службамі ўвялі ўзмоцненыя меры міграцыйнага кантролю як унутры краіны, так і на памежных кантрольна-прапускных пунктах. Асобам, наконт якіх выяўлена рызыка сувязі з выведкай РФ або Беларусі або іншыя пагрозы нацыянальнай бяспецы Латвіі, было адмоўлена ва ўездзе і знаходжанні.

Некаторым замежнікам уезд забаранілі на стадыі праходжання праз КПП, а частка замежнікаў была ўключана ў «чорны спіс» раней.

Калі ўнесеныя ў чорны спіс людзі знаходзіліся ў Латвіі, іх выдваралі з краіны з дапамогай Дзяржаўнай памежнай службы.

Чытайце таксама:

Латвія заклікала грамадзян адмовіцца ад паездак у Расію

На латвійска-беларускай мяжы будзе адноўлены ўзмоцнены рэжым аховы

Латвія скардзіцца, што на яе мяжы з Беларуссю зноў актывізаваліся мігранты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
Влад/адказаць/
11.03.2024
Ещё тупее было бы задавать на границе вопрос "Вы российский шпион?" И тех кто говорил что "да" не пускать.
12.03.2024
Boba , куды транзітам ехаць цераз Латвію ? Што вы такое кажаце ? У Швецыю ? Таллінк не курсіруе, даўно ўжо, забудзьце. Гэта латвійцы ездзяць у Беларусь па бязвізе, і потым вяртаюцца дамоў.
0
Цвік/адказаць/
12.03.2024
Хуч, можа вы і маеце рацыю, я так не магу, халера. За адну-дзьве фразы ? Ну, ня ведаю, мне не прыйшло ў розум, жонцы таксама. Яна ўзьбясілася праз мацюкі, але яны ні на каго іх не скіроўвалі, устаўлялі, як знакі пунктуацыі. Яны ж дальнабойнікі, па-жыцці дык сто гадоў ім туды ня трэба, работа вымушае. У мяне ў самога яны бывае скокнуць зь языка, як з работы вяртаюся, на вакацыі. Ну, я тлумачу, што прыліплі, праз эмоцыі, нэрвовасьць, стрэсы... Пачакай крыху, кажу, хутка пройдзе...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера