Знайсці
12.03.2024 / 15:437РусŁacБел

Беларусь увайшла ў топ-10 самых дэпрэсіўных краін

Сярэдні паказчык долі людзей з гэтым псіхічным разладам па ўсёй планеце — 3,9%. У нашай краіне — 5,6%. Роўна такія ж «лічбы» ў Фінляндыі і Літвы.

Беларусь увайшла ў топ-10 краін з найбольшай колькасцю людзей у дэпрэсіі. Даследаванне праведзена парталам Country Cassette, піша Tochka.by.

Наша краіна займае восьмы радок у рэйтынгу з паказчыкам 5,6%, або 510 тысяч чалавек з выяўленай дэпрэсіяй. Такая ж доля дэпрэсіўнага насельніцтва ў Фінляндыі, якая займае дзявятую пазіцыю, там гэта амаль 294 тыс. чалавек, і Літвы, якая замыкае першую дзясятку і дзе сур'ёзна сумуюць амаль 170 тыс.чалавек.

У Расеі «дэпрэсуюць» 7,815 млн чалавек, што складае 5,5% ад яе насельніцтва. Пазіцыя ў выніковым рэйтынгу даследавання — 11.

Самыя сумныя людзі, на думку Country Cassette, жывуць ва Украіне — 2,8 млн чалавек, або 6,3% насельніцтва.

На другім месцы ў даследаванні размясціліся ЗША, дзе ў дэпрэсіі знаходзяцца 5,9% жыхароў, а ў абсалютных лічбах гэта амаль 17,5 млн чалавек.

Што цікава, найменшы ўзровень дэпрэсіі зафіксаваны на Саламонавых выспах, ва Усходнім Тыморы, Папуа Новай Гвінеі і Мікранэзіі. Там доля дэпрэсіўнага насельніцтва складае ад 2,9% да 3,1%.

Чытайце таксама:

Вучоныя выявілі дзіўную сувязь паміж тэмпературай цела і дэпрэсіяй

Дэпрэсію паспрабавалі лячыць відэагульнямі. Вынікі аказаліся нечаканымі

«Мне казалі, што я дурная і мне трэба ў спецшколу». 18-гадовая рокерка — пра дыслексію, падлеткаў і дэпрэсію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
11
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
3
0
Я так думаю/адказаць/
12.03.2024
Из США, в развитых странах наличие большого количества "депрессий" это показатель хорошего уровня медицины, больших пособий, на которые садятся "депрессующие", а так же легальный канабис по рецептам для лечения "депрессии " . Беларусь тут и близко не валялась по всем пунктам.
0
Сувпадение?/адказаць/
12.03.2024
В Джамайке нет людей с этой проблемой.
0
Айриш/адказаць/
16.03.2024
Финляндия на первом месте самых счастливых стран и одновременно в топ-10 самых депрессивных. Даз нот компьют
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031