Знайсці
07.03.2024 / 10:39РусŁacБел

Людзі вярнуліся да чыстага продажу валюты

У лютым фізічныя асобы ў Беларусі выступілі чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $168 млн больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацбанка, піша БелТА.

Агульны аб'ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў лютым склаў $753,1 млн, прададзенай — $921,1 млн. У цэлым за студзень-люты продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіў яе куплю на $154,1 млн.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў лютым выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты.

Зыходзячы са звестак Нацбанка, прадпрыемствы купілі на $209,1 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём набытай юрасобамі замежнай валюты ў лютым склаў $2,199 млрд, прададзенай — $1,99 млрд.

За студзень-люты купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $347 млн.

Чытайце таксама:

У Егіпце дэвальвавалі фунт амаль на 40%. Чаго чакаць беларускім турыстам?

З 1 сакавіка сілавікі могуць блакаваць грашовыя пераводы і займеюць пастаянны доступ да банкаўскай інфармацыі беларусаў

Калаўр знайшоў пазітыў для беларускага рубля ў санкцыях 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера