Знайсці
06.03.2024 / 23:1410РусŁacБел

Стала вядома, колькі крыміналак за «экстрэмізм» завялі з 2020 года ў Мінску 

Звесткі пра колькасць заведзеных палітычных спраў з пачатку актыўных пратэстаў у Беларусі прывёў на сустрэчы з калектывамі Мінскага завода пеністых вінаў і завода «Крыніца» намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Андрэй Грыб, перадаюць «Мінск-Навіны». 

Колькасць заведзеных у Мінску за перыяд са жніўня 2020 года «экстрэмісцкіх» спраў, паводле даных высокапастаўленага сілавіка — больш за 7400.

Тэрмін «экстрэмізм» — эўфемізм, які выкарыстоўваецца рэжымам Лукашэнкі для барацьбы са сваімі палітычнымі апанентамі і ўвогуле любым іншадумствам.

Варта ўлічваць, што з не меншай інтэнсіўнасцю з «экстрэмізмам» сілавікі ўвесь гэты час змагаліся і ва ўсіх без выключэння рэгіёнах. А справы вельмі часта заводзяцца не ў дачыненні аднаго чалавека, а некалькіх ці ўвогуле цэлых груп. 

У жніўні 2022 года Следчы камітэт агучваў, што з 2020-га ў краіне заведзена 11 тысяч «экстрэмісцкіх» спраў.

Чытайце таксама:

Адзін толькі ГУБАЗіК за год затрымаў больш за 1100 чалавек за «экстрэмізм»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
22
2
Злыдень/адказаць/
07.03.2024
С такими успехами, как верно заметил кто-то из аналитиков, вероятность дожить до справедливого суда у всей этой своры очень сильно снижается. Не думаю, что разозлённые годами издевательств и пыток люди будут воспринимать рациональные аргументы в стиле "мы - не они". И не знаю ни одного политического лидера, который сможет удержать людей от линчевания и самосуда над этими животными в погонах. Будет такой день, когда тюрьма для этих бандитов будет самым безопасным местом и, возможно, единственной возможностью выжить.
07.03.2024
Злыдень, а хто гэта зробіць? Рашка закідвае Украіну мясам, і даволі пасьпяхова
1
Пытанне /адказаць/
07.03.2024
Вася, а што наконт 37 тысяч, якія прайшлі праз адміністрацыйныя арышты, Акрэсціна і драконаўскія штрафы толькі ў 2020м? (А з тых часоў колькасць яшчэ павялічылася, бо хапуны працягваюцца па сённяшні дзень)? Пра іх чаму маўчаць структуры Ціханоўскай на міжнародных сустрэчах з замежнымі палітыкамі і арганізацыямі, заніжаючы лічбы рэпрэсаваных беларусаў у дзясяткі разоў?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031