Знайсці
01.03.2024 / 17:2711РусŁacБел

Арыштавалі і выставілі на продаж самую магутную ў Беларусі сонечную электрастанцыю

У Беларусі з-за даўгоў арыштавалі самую магутную сонечную электрастанцыю. Цяпер велізарны комплекс сярод лясоў Чарнобыльскай зоны выстаўлены на продаж, піша Blizko.by.

У 2018 годзе ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці на замову кампаніі «Солар Лэнд» пачалі будаваць магутную сонечную электрастанцыю. Комплекс размясціўся каля адселенай вёскі Малая Рэчыца. Гэтыя землі пацярпелі ад Чарнобыльскай АЭС, таму населеныя пункты адсялілі.

Станцыю запусцілі ў эксплуатацыю ў лістападзе 2021 года. Яе сумарная вызначаная магутнасць складае 109 МВт пераменнага току і 130 МВт пастаяннага току, а гадавы аб'ём выпрацоўкі энергіі — 133-138 тысяч МВт*гадзіну.

На момант запуску гэта была самая магутная сонечная электрастанцыя ў краіне, прычым, мяркуючы па ўсім, застаецца такой і дагэтуль. Яе магутнасць удвая пераўзыходзіла ўладальніка ранейшага рэкорду.

Вось так выглядала чацвёрка найбуйнейшых сонечных станцый у Беларусі восенню 2021-га:

  • «Солар Лэнд «(Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці): пуск лістапад 2021, магутнасць 109 МВт
  • «Беларуснафта» пад Рэчыцай (Гомельская вобласць): пуск кастрычнік 2018, магутнасць 55 МВт
  • «Солар II» пад Брагінам (Гомельская вобласць): пуск жнівень 2016, магутнасць 18,48 МВт
  • станцыя пад Мядзелам (Мінская вобласць): пуск чэрвень 2016, магутнасць 5,7 МВт

На той момант у краіне працавалі ўсяго 70 сонечных станцый агульнай магутнасцю 160 МВт. Гэта значыць, станцыя пад Чэрыкавым выдавала прыкладна 2/3 магутнасці ўсіх папярэдніх сонечных станцый. Для параўнання: магутнасць першага энергаблока БелАЭС складае 1.200 МВт (або каля 11 такіх сонечных станцый, як пад Чэрыкавым).

І вось цяпер гэтая магутная станцыя з'явілася на гандлёвай пляцоўцы «Белюрзабеспячэнне» ў раздзеле арыштаванай маёмасці. Прычына — даўгі ТАА «Солар Лэнд».

Складнікі сонечнай электрастанцыі знаходзяцца ў закладзе. У склад комплексу ўваходзяць дзясяткі адзінак рознага тэхналагічнага абсталявання.

Стартавая цана лота складае 79 751 000 рублёў (прыкладна 24,8 мільёна даляраў па актуальным курсе). Таргі стартуюць 14 сакавіка.

Чытайце таксама:

У Беларусі прадаюць самую сапраўдную гідраэлектрастанцыю

Да 2050 года сонечная энергія мае стаць асноўнай крыніцай электраэнергіі. Чаму гэта важна

Доля выкапнёвага паліва ў энергетыцы зменшылася ў Еўрасаюзе да гістарычнага мінімуму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
30
Ха-ха
11
Ого
8
Сумна
36
Абуральна
47
3
Игорь /адказаць/
02.03.2024
Прежде чем комментировать, вы для начала дорогие и любимые Беларусы, разберитесь, погуглите чья это станция была изначальна, кто инвестор...
0
Максим Дизайнер/адказаць/
03.03.2024
Я против центрального отупения, но Маск тоже крыш из солнечных батарей понастроил. Так даже там хозяева заколебались ремонтировать поврежденные панели.
0
Стоун/адказаць/
04.03.2024
Сомневающийся,бесплатной не может быть. Атомная станция стабильно дает энергию ночью днем летом зимой , а эта ночью не работает, зимой плохо, тучи мощность падает и так далее.  плюс дорогое обслуживание, солнечные элементы надо менять. они не дешовые.   
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930