Знайсці
01.03.2024 / 15:37РусŁacБел

З'явіўся сайт, на якім можна запаліць свечку ў памяць пра Аляксея Навальнага

У інтэрнэце з'явіўся сайт у памяць пра Аляксея Навальнага. Развітанне з палітыкам праходзіць 1 сакавіка ў маскоўскім раёне Мар'іна. 

Для ўсіх, хто не можа развітацца з Навальным асабіста, і створаны гэты сайт. Там у памяць аб палітыку можна запаліць свечку — і ўбачыць, як шмат аднадумцаў, піша «Медуза».

Па стане на 15:30 на сайце «запалена» 113 463 свечкі.

У Маскве 1 сакавіка праходзіць развітанне з Аляксеем Навальным, пра смерць якога ў папраўчай калоніі № 3 пасёлка Харп у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе стала вядома 16 лютага.

За мінулыя з тых часоў два тыдні блізкім і паплечнікам палітыка прыйшлося прайсці праз многае: цела выдалі толькі праз дзевяць дзён, а маці Навальнага шантажавалі следчыя, патрабуючы правесці пахаванне таемна; аб месцы пахавання прыйшлося весці доўгія перамовы, а памяшканне для развітання доўга не ўдавалася знайсці.

Пахаваюць памерлага ў калоніі палітыка на Барысаўскіх могілках.

Чытайце таксама:

У Маскве развітваюцца з Аляксеем Навальным. Людзі скандавалі: «Навальны! Навальны!»

Чарга да храма, дзе будуць развітвацца з Навальным, дасягнула кіламетра

Людзі ў Маскве скандуюць «Пуцін — забойца».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031