Знайсці
14.02.2024 / 14:382РусŁacБел

Да вясны засталося 15 сутак

Прагноз надвор'я на сярэдзіну апошняга месяца зімы.

15 лютага чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходзе краіны снег, мокры снег і дождж, а днём месцамі па захадзе чакаюцца невялікія дажджы.

Ноччу 0..-5°С, у паўднёвых і заходніх раёнах Беларусі да +2°С, максімальная днём складзе ад -2°С па паўночным усходзе да +6°С па паўднёвым захадзе. У Мінску ўначы -2..-4°С, удзень +1..+3°С.

16 лютага воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы мокры снег і дождж. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. Ноччу -4..+3°С, па паўночным усходзе да -6°С, максімальная днём будзе ад 0°С па паўночным усходзе да +10°С па паўднёвым захадзе.

17 лютага ўначы месцамі па паўночным захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер днём парывісты. Ноччу -2..+5°С, максімальная днём складзе ад 0°С па поўначы да +10°С па захадзе краіны.

Надвор'е ў Мінску на наступныя шэсць дзён

yr.no

Чытайце таксама:

Еўропа не замерзла. Цэны на газ упалі да мінімуму з ліпеня 2023 года

Вясна не за гарамі. Месцамі ў наступныя дні да +12°С

Пекла на Зямлі. Сіноптыкі назвалі самае гарачае месца ў Еўропе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Іван/адказаць/
14.02.2024
Цікавы выбар слоў у назве навіны
0
бабруйчанін/адказаць/
14.02.2024
Іван, Дакладна Колькі па 15 сутак× 2..8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930