Знайсці
06.02.2024 / 23:155РусŁacБел

Знаходкі леташніх археалагічных раскопак на Менцы дадаюць Мінску ўзросту

Паводле папярэдніх вынікаў радыевугляроднага аналізу, Мінск можа аказацца нашмат старэйшым, чым прынята лічыць, піша «Будзьма».

Інстытут гісторыі НАН Беларусі праводзіць даследаванні мінскага замчышча ў вёсцы Гарадзішча. Ужо знойдзена нямала артэфактаў, якія сведчаць пра сапраўды багатую гісторыю нашай сталіцы. Сярод іх, напрыклад, донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава, вытанчаная кафля з васількамі, грабеньчык, якому 1000 гадоў.

Кафля з васількамі, XVII-XVIII стагоддзе

Акрамя таго, што сёлета раскопкі пад кіраўніцтвам археолага Андрэя Вайцяховіча выдаліся надзвычай удалымі, стала вядома, што, відаць, Мінск прынамсі на пару дзясяткаў гадоў старэйшы, чым мы думалі, паведамілі ў інстаграме музея «Стары Менск».

Пакуль папярэдні радыевугляродны аналіз дае разбежку каля 200 гадоў. Згодна яму, драўляная сцяна ў аснове вала датуецца ад 750 да 991 года, а драўляны насціл — паміж 1323 і 1446 гадамі. Гэта значыць, што замак на Менцы і, адпаведна, сам Мінск маглі быць заснаваныя з сярэдзіны VIII да канца X стагоддзя.

Пры вялікай разбежцы, сцвярджаюць археолагі, прынята браць сярэдняе значэнне. Афіцыйна адлік узросту беларускай сталіцы пачынаецца з першай летапіснай згадкі — 1067 года.

Паведамляецца, што наперадзе нас чакаюць вынікі больш дакладнага, дэндрахраналагічнага аналізу, дзе па кольцах на дубовых спілах можна вызначыць дату з дакладнасцю да года.

Чытайце таксама:

Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Прэм'ер Галоўчанка пра будучы музей на Менцы: Гэта месца павінна стаць візітнай карткай Мінска

Археалагічны комплекс на Менцы абяцаюць зрабіць новым брэндам Беларусі

«Дылема нашых беларускіх археолагаў — адкуль пачынаўся Мінск». Што знайшлі на раскопках каля Менкі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
41
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
1
Ноўнэйм /адказаць/
07.02.2024
Мне здавалася, што няма ў беларускай расейскага "васількі". Ёсць валошкі. Ці не?
0
Вось/адказаць/
07.02.2024
Ноўнэйм , ёсьць абедзьве назвы.
0
Проста жыхар/адказаць/
07.02.2024
Ноўнэйм , ва ўсходніх дыялектах беларускай мовы дакладна ёсць "васількі", і адтуль яны трапілі ў літаратурную мову.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера