Знайсці
09.09.2023 / 14:257РусŁacБел

Прэм'ер Галоўчанка пра будучы музей на Менцы: Гэта месца павінна стаць візітнай карткай Мінска

Прэм'ер-міністр Беларусі расказаў сёння журналістам аб планах па музеефікацыі археалагічнага комплексу на Менцы, піша БелТА.

Фота: БелТА

Па выніках наведвання археалагічнага комплексу на Менцы 10 верасня 2022 года Раман Галоўчанка даручыў НАН арганізаваць маштабнае археалагічнае вывучэнне для вызначэння яго гісторыка-культурнай ролі і яго значэння ў гісторыі Мінска і Беларусі. Сёння кіраўніка ўрада праінфармавалі аб выніках праведзенай работы.

Фота: БелТА

«Усё, што мы год таму тут абмяркоўвалі, рэалізавана. Вырашылася пытанне з ахоўным статусам археалагічнага помніка. Дзяржава ўзяла пад узмоцненую ахову не толькі само гарадзішча, але і прылеглыя да яго тэрыторыі, каб мы ў працэсе гаспадарчай дзейнасці не страцілі гэтага найкаштоўнейшага для краіны археалагічнага помніка. Праводзяцца маштабныя работы, да раскопак прыцягнуты студэнты, валанцёры».

Фота: БелТА

Важна, каб на працягу некалькіх гадоў навукоўцы для сябе цалкам сфармавалі карціну адносна статусу, ролі і месца гэтага помніка ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці», — сказаў прэм'ер-міністр.

Ён адзначыў, што работы выконваюцца ў рамках фінансавання, якое вылучаецца Нацыянальнай акадэміі навук на навуковыя даследаванні. У наступным годзе раскопкі працягнуцца, і іх фінансаванне таксама будзе забяспечана.

Фота: БелТА

«Гэта археалагічны помнік рэспубліканскага ці нават агульнаеўрапейскага значэння. Колькі працы будуць працягвацца — вырашаць навукоўцы, — падкрэсліў Раман Галоўчанка. — Для нас важны пераход да этапу выпрацоўкі канчатковай канцэпцыі музеефікацыі і ўключэння комплексу ў шырокі грамадскі абарот. Гэта месца заслугоўвае таго, каб стаць яшчэ адной візітнай карткай Мінска. Хоць археалагічны помнік знаходзіцца па-за гарадской тэрыторыяй, але ён непарыўна звязаны з гісторыяй нашай сталіцы. Аднак трэба вырашыць юрыдычныя і фінансавыя пытанні. Пакуль думаем, што гэтая тэрыторыя будзе філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея».

Фота: БелТА

Як паведамлялася, Савет Міністраў ухваліў і падтрымаў канцэпцыю фарміравання і рэалізацыі найбольш значных нацыянальных археалагічных праектаў. Зацверджаны план па рэалізацыі канцэпцыі комплекснага развіцця археалагічнага комплексу на рацэ Менцы. Інстытут гісторыі НАН сумесна з шэрагам зацікаўленых устаноў пачаў маштабныя археалагічныя даследаванні.

Чытайце таксама:

Археалагічны комплекс на Менцы абяцаюць зрабіць новым брэндам Беларусі

«Дылема нашых беларускіх археолагаў — адкуль пачынаўся Мінск». Што знайшлі на раскопках каля Менкі?

На раскопках пад Мінскам знайшлі яшчэ адзін трызуб князя Ізяслава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
0
Андрусь/адказаць/
09.09.2023
Калі ўзялася там нешта рабіць лукашэнкаўская дзяржава - прапала справа... Нешта ідэалагічна-саўковае для паказухі можа і скляпаюць. 
0
Аматар гісторыі/адказаць/
10.09.2023
Пакуль улады языкамі чэшуць і планы складаюць, энтузіяст Лабадзенка за свой кошт добраўпарадкаваў гарадзішча й каторы год папулярызуе гэтае гістарычнае месца.
0
Константин /адказаць/
22.10.2023
Правдорез, ты сам понял что написал?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031