Знайсці
13.06.2023 / 21:133РусŁacБел

Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі тысячагадовы грабеньчык

Цяпер на месцы, дзе ў старажытнасці знаходзіўся горад Менск, праводзяцца археалагічныя раскопкі. І не дарэмна — падчас іх робяцца цікавыя знаходкі, паведамляецца на інстаграм-старонцы сядзібы «Стары Менск».

Сёння ў старым Менску знайшлі грабеньчык, якому 1000 гадоў. Ён зроблены з косці недзе ў тыя часы, калі ў нашай гісторыі дзейнічаў славуты князь Усяслаў Чарадзей. А мяркуючы па памеры, гэтым грабеньчыкам расчэсвалі бараду ці вусы.

Раскопкі ідуць кожны дзень, нават у суботу, археолагі запрашаюць далучацца ўсіх ахвотных, алгарытм па наступнай спасылцы.

Чытайце таксама: 

Гарадзішча, на якім пачынаўся Мінск, абвясцілі пешаходнай зонай

На месцы мінскага замчышча знайшлі вытанчаную кафлю

Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
13.06.2023
Недарэмна, як і ўсе бюджэтнікі на карку падаткаабкладанага – грабенчык знайшлі
0
Кола/адказаць/
13.06.2023
Дык што, Менск на 45 гадоў старэйшы будзе ? А калі тым грэбнем можа 5 пакаленьняў часалася...
0
умка/адказаць/
14.06.2023
толькі знайшлі і адразу вызначылі, што яму 1000 гадоў? якія...
умкі )
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031