Знайсці
10.08.2023 / 15:565РусŁacБел

У ноч з суботы на нядзелю адбудзецца вялікі зарапад

У ноч з 12 на 13 жніўня чакаецца адна з самых відовішчных падзей года — зарапад, або метэорны паток Персеіды. Пабачыць гэту з'яву можна ў любым пункце зямнога шара, у тым ліку ў Беларусі, калі не будзе хмарнага надвор'я.

У якім бы горадзе краіны вы ні знаходзіліся, варта выбрацца на прыроду — далей ад агнёў начнога горада, якія наўмысна асвятляюць неба і пазбаўляюць атмасферы рамантыкі. Такім чынам вы зможаце ўбачыць усю прыгажосць з'явы і загадаць самыя запаветныя (і не толькі) жаданні, раіць Tochka.by.

У 2023-м годзе навукоўцы абяцаюць актыўную фазу «зорнага дажджу» бліжэй да раніцы (ля пяці гадзін або на пачатку світання), так што завядзіце будзільнік або ўвогуле не кладзіцеся спаць.

Будзільнік заведзены і чакае вашых актыўных дзеянняў, а спіс жаданняў складзены або вывучаны на памяць.

Цяпер час прыступіць да збору «экіпіроўкі»: вазьміце з сабой тэрмас з моцнай кавай ці гарбатай, мяккі плед, цёплую вопратку і, вядома, прыемную кампанію (дарэчы, выдатная нагода запрасіць аб'ект вашай сімпатыі на спатканне).

Зарапад можна будзе ўбачыць няўзброеным вокам. Проста глядзіце на паўночны ўсход, дзе ў гэты час і размесціцца Персей. Пасля апоўначы сузор'е падымецца высока над гарызонтам, а пасля праявіцца ва ўсёй сваёй велічы. Але для гэтага прыйдзецца набрацца цярпення: не выключана, што чакаць прыйдзецца шмат.

І яшчэ адзін довад на карысць назірання за зарападам 12 жніўня: паводле даных Міжнароднай метэорнай арганізацыі, апошні раз такая актыўнасць Персеідаў была зафіксавана ў 2004-м годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
10.08.2023
Dobra Navina ! A kamnjapad ni budze ? Skada !
0
зоркая/адказаць/
10.08.2023
прыгожае фота... але крыху злавеснае... нібы гэта не агні горада, а пажар
10.08.2023
Kalhasniki, spadajučaja ź nieba zorka - źnička. Adsiul i tančycie...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930