Знайсці
13.06.2023 / 17:3612РусŁacБел

НІШО будзе! З’явіўся адкрыты слоўнік беларускага слэнгу, які можа дапоўніць кожны

Актывісты стварылі анлайн-слоўнік «НІШО», у якім, паводле задумы, будуць збірацца сучасныя беларускія словы, слэнг гарадскіх і сельскіх супольнасцяў, прафесійны жаргон, а таксама старыя словы, якія набываюць новы сэнс у сучасным кантэксце. 

НІШО: Твая мова — твае правілы

Праект стварыў актывіст Міхаіл Волчак са сваёй невялікай валанцёрскай камандай дызайнераў і праграмістаў. Ідэя ўзнікла восенню 2022 года на першым хакатоне digital-рашэнняў «Культурны код», які праводзіўся Беларускай радай культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius.

Слова «Нішо», якое ўзята ў якасці назвы слоўніка, на заходнепалескім дыялекце азначае «нешта». Яно выбрана, відаць, невыпадкова, бо сам Волчак займаўся пчалярствам у палескай вёсцы.

У адрозненне ад іншых слоўнікаў, ствараць яго будуць не лінгвісты ці прафесійныя літаратары, а простыя людзі: адмыслоўцы ў розных галінах, падлеткі, блогеры, журналісты, наогул любы, хто штодзённа карыстаецца мовай. Каб пачаць дадаваць словы, дастаткова проста зарэгістравацца. Тым не менш каманда шукае гіка-лінгвіста, які дапаможа праекту ў зборы слоў і мадэрацыі кантэнту.

Прыклад слоўнікавага азначэння

Як тлумачыць стваральнік сайта, «слэнг можа быць прафесійны, гарадскі, узроставы, рэгіянальны, сельскі, субкультурны, наогул [кажучы], любы, якому, вы лічыце, варта быць у беларускай мове».

«Ваша мова — вашы правілы. І тады дакладна нішо будзе!» — тлумачаць стваральнікі сайта. 

Падобныя праекты існуюць і для іншых моў. Найбольш вядомы — анлайн-слоўнік моладзевых слоў і фраз англійскага слэнгу Urban Dictionary, створаны яшчэ ў 1993 годзе, які змяшчае больш за сем мільёнаў слоўнікавых азначэнняў. Матэрыялы на ім таксама рэдагуюцца валанцёрамі і ацэньваюцца наведвальнікамі сайта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
проходжый/адказаць/
16.06.2023
Старобілорус,

ижбы зл. —
1. каб, для таго каб;
2. быццам, нібы; што

нельга сказать  іжбы належыть уймоваті

-> Iжбы належНО уймоватi
0
Суддзя Дрэдд/адказаць/
16.06.2023
Старобілорус,
не выдавайце сябе за сьвятошу,
у суседняе тэме вы пакаралi кагосьцi за памылку у напiсаннi "Мiянск".
0
кніжны чарвяк/адказаць/
30.06.2023
ЯНКА, маё выкарыстанне слова "зараз" нічым не адрозніваецца ад прыкладаў з тлумачальнага слоўніка беларускай мовы пад рэдакцыяй К. Крапівы. Гэтыя прыклады былі знойдзены ў класічнай беларускай мастацкай літаратуры. І гэтае слова сапраўды выкарыстоўваюць некаторыя беларускамоўныя людзі такім жа чынам, як і я. Вы, мабыць, апантаны заўзятар слова "цяпер" і я гэта магу зразумець. Але, калі ласка, паспрабуйце паводзіць сябе цывільна. Калі слоўнік К. Крапівы памыляецца, то паспрабуйце знайсці і спаслацца на іншую аўтарытэтную крыніцу.

PS. Вікіслоўніку вашыя выбрыкі ўсё роўна не пашкодзяць. Ён няспынна паляпшаецца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031