Знайсці
23.05.2023 / 12:261РусŁacБел

У Польшчы на будынак упаў загадкавы прадмет

Невядомы прадмет упаў на жылы дом у Ракуве ў Вялікапольскім ваяводстве, прабіўшы наскрозь дах.

Прадмет нанёс сур'ёзныя пашкоджанні даху, прабіў яго і ўпаў унутр, апынуўшыся на падлозе гарышча. У выніку інцыдэнту, які адбыўся яшчэ 4 красавіка, ніхто не пацярпеў, піша RMF FM.

Жыхар дома распавёў, што выявіў дзіўны прадмет, калі вярнуўся дадому з працы. «У даху была такая дзірка, нібы яе пакінула нейкая бомба. Яна была прыкладна метр на 70 см», — адзначыў ён.

Фота: RMF FM

Па словах відавочцаў, прадмет выглядаў як частка чыгуннага катла. Калі ён паляцеў уніз і разбіўся, то разламаўся напалову. Адзін элемент важыў каля двух кілаграмаў.

Пра інцыдэнт праінфармавалі паліцыю і ваенную паліцыю, справу расследуе пракуратура Вялікапольскага ваяводства.

Следчыя звярнуліся да службаў, якія расследуюць інцыдэнты ў грамадзянскай і вайсковай авіяцыі, аднак тыя выключылі, што аб'ект быў кампанентам самалёта.

Пракуратура таксама звярнулася па дапамогу да Польскага агенцтва аэранавігацыйных паслуг. Яно ўстанавіла, што ў момант, калі чыгунны прадмет прадзіравіў дах, над Ракувам пралятаў самалёт у Ірландыю. У тамтэйшым аэрапорце тэхнічныя брыгады правяралі, ці не адваліліся нейкія дэталі ад борта, аднак машына была цэлай.

Фота: RMF FM

Справу таксама расследавала ваенная паліцыя, але яна вырашыла, што не мае кампетэнцыі весці вытворчасць.

Пракуратура разам з паліцыяй разглядаюць наступную версію: прадмет быў часткай сельскагаспадарчай машыны, якая магла адкалоцца ад яе падчас працы. Канчатковую выснову на гэты конт павінна зрабіць экспертыза.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
17
Сумна
1
Абуральна
3
0
А вы ведалі што Луна па ўсіх яе фіз дадзеных мусіць быць полай?/адказаць/
23.05.2023
Гэта рамонт робяць на луне і нехта няхайна перафаратарам папрацаваў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930