Знайсці
23.07.2022 / 22:0533РусŁacБел

«З'ехалі пад шумок, каб знайсці сабе кавалераў у Еўропе». Ціманоўская пракаментавала навіну пра збіццё ўкраінак і трапіла ў скандал

Беларуская спартсменка Крысціна Ціманоўская, якая жыве ў Польшчы, у сацсетках адрэагавала на навіну пра збіццё ўкраінак у Варшаве. Бягуха дапусціла, што яны самі вінаватыя, чым выклікала хвалю хэйту. Ёй нават пачалі пагражаць фізічнай расправай.

У чым сутнасць навіны? У адным з паркаў польскай сталіцы на дзвюх украінак напалі непаўналетнія полькі з-за таго, што нібыта іх хлопцы глядзяць на іх. Адну з замежніц шпіталізавалі, хуліганак затрымалі.

Ціманоўская жа зрабіла з гэтай гісторыі свае ўласныя высновы: яна дапусціла, што ўкраінкі могуць быць вінаватыя ў тым, што іх пабілі. У спартсменкі па ўласным жыццёвым вопыце склалася ўражанне, што некаторыя (хутчэй за ўсё, маюцца на ўвазе ўкраінкі, якія з'ехалі ў першую чаргу ад вайны) апынуліся за мяжой, каб знайсці сабе кавалера.

«Дзіўна, што за 10 месяцаў я не чула ніводнай такой гісторыі пра беларусак», — дадае Ціманоўская.

Заявы публічнай асобы з 27 тысячамі падпісчыкаў не маглі не застацца незаўважанымі. Іх падхапілі шматлікія тэлеграм-каналы, у тым ліку тыя, на якіх падпісаныя каля мільёна чалавек.

На беларуску абрынулася хваля хэйту з пагрозамі фізічнай расправы, з-за якой яна была вымушаная закрыць свой інстаграм і змяніць аватарку. Па словах спартсменкі, яе слова перакруцілі.

У жніўні мінулага года Ціманоўская абурылася, што яе паставілі бегчы ў эстафеце 4 па 400 метраў, хаця яе профіль — кароткія дыстанцыі.

«Павер, я не сваю дупу ратую». Паглядзіце, як функцыянеры ўгаворвалі беларусаў змірыцца і не высоўвацца

Чыноўнікі і трэнеры хацелі замяць скандал і ўціхую адправіць бягуху дадому. Але, дзякуючы розгаласу і сусветнай падтрымцы, гэтага ўдалося пазбегнуць. Пасля Ціманоўская апынулася ў Польшчы.

Там дзяўчына стала здымаць тыктокі, у якіх смяялася з ябацек і іранізавала над сваім раптоўным ад'ездам з Беларусі. Яны шмат абмяркоўваліся ў сацсетках і падабаліся далёка не ўсім.

Тыктокі, дарэчы, цяпер недаступныя.

«Лепшае, што ты можаш зрабіць у Беларусі, — гэта з'ехаць з яе». Ціманоўская пра крындж у Тыктоку, бізнэс і «распакоўку асобы»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
115
Ха-ха
18
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
11
0
Шпак/адказаць/
26.07.2022
дочка Макса Дизайнера, палыселі ? Значыць у вас яго залішне, тэстастэрончыку... Перасадзіце валасы з інтымнага месца, двох зайцоў застрэліце: там адпадзе патрэба галіць, а тут Сонца пячы ня будзе. )
1
Алкадий/адказаць/
29.08.2022
Порой очень миленькая спортсменка и вообще симпатичная девушка способна ляпнуть такое, что даже кактусы краснеют и вообще становится стыдно. Это как такой случай.
07.01.2023

may be, Timanovskaya judge another girls  like herself
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера