Знайсці
29.04.2024 / 12:433РусŁacБел

Збіты ў пачатку красавіка ў Варшаве беларускі падлетак аказаўся сынам памерлай актывісткі Вольгі Жураўлёвай

У суботу стала вядома пра смерць беларускай актывісткі Вольгі Жураўлёвай (Капланоўскай). Яе сын Цімур, які не так даўно быў збіты ў Варшаве групай падлеткаў, цяпер знаходзіцца пад апекай Ганны Канавалавай, маці палітзняволеннай Антаніны Канавалавай, якая гадуе і ўласных унукаў.

Ганна Канавалава. Фота: Радыё Рацыя

Жанчына ў інтэрв'ю Радыё Рацыя расказала, як даведалася пра смерць Вольгі.

— Мне пра смерць сваёй мамы сказаў Цімур, ейны сын. Ён дазнаўся ад сваёй бабулі, што жыве ў Мінску. На бабулю выйшлі з беларускай амбасады ў Польшчы. Паліцая дала знаць беларускай амбасадзе, і шукалі ейных родных. І знайшлі маці. У Вольгі маці мае век больш за 70 гадоў. Я думаю, будзе вельмі цяжка вярнуць цела на радзіму, я думаю трэба, каб мы, беларусы, памаглі.

Што да Цімура, то скажу так: хлапец не паправіўся па мінулым жыцці, а на яго звалілася такая бяда. Я заўсёды на боку маці, якая б яна не была. Яна маці. Я вельмі доўга размаўляю з ім пра ўсё, пра жыццё, і тут і там. Я б хацела хлопчыку лепшай долі. Буду старацца яму памагчы, каб ён не нарабіў памылкаў такіх.

— Што вы маеце на ўвазе, кажучы, не паправіўся па мінулым жыцці? Тут і напад на яго ўключаны?

— Тут і напад, і ягонае жыццё з маці. У яго цяжкае было жыццё з маці. Напад — гэта фізічны боль. Такое можа быць з кожным. Добра, што ўсё так скончылася, што абышлося без аперацыі. Ён малады, усё загоіцца хутка. Думаю, гэта не пакіне такія душэўныя раны.

— На Цімура быў зладжаны напад групай падлеткаў. У маральным плане, псіхалагічным, наколькі складана ён гэта перажываў?

— Ён больш перажываў за нас, за ўсіх, што ён вось так нас падвёў. Бо мы ёсць «rodzina zastępcza», такі дзіцячы дамок. Усе дзеці пад апекаю ў мяне. Я прыбегла, мы былі з дзецьмі малымі за горадам, за Варшавай. І мне давялося ўсё кінуць і ехаць у Варшаву, каб забраць яго са шпіталю. Мне здаецца, ён больш за гэта перажываў.

— Пры ўліку, што цяпер вы клапоціцеся і пра ўнукаў сваіх, ёсць дзеці, пад вашым апякунствам. Наколькі гэта складана, быць вось такой маці, бабуляй, якая пра ўсіх перажывае?

— Я не магу адказаць на гэтае пытанне, бо мне няма з чым параўнаць. Я маю адну дачку, што цяпер за кратамі. Я магу толькі параўнаць, калі адно дзіцё ў хаце, і калі іх чатыры. Але мы ідзём далей, трэба дзяцей выхоўваць, развіваць, карміць і ўсё, што з гэтым звязана. Гэта ўсё адно праца 24/7. Ідзём далей.

***

Цімур жыве ў прыёмнай сям'і, бо яго маці не змагла клапаціцца пра сваіх дзяцей з-за алкагольнай і наркатычнай залежнасці. Апеку над двума хлопцамі ўзяла Ганна Канавалава. Яна пераехала ў Польшчу з двума ўнукамі, калі пасля выбараў 2020 года яе дачку — давераную асобу Святланы Ціханоўскай — Антаніну Канавалаву і яе зяця, мужа Антаніны, затрымалі і пазней асудзілі на пяць з паловай і шэсць з паловай гадоў калоніі адпаведна.

Чытайце таксама:

У Варшаве банда падлеткаў напала на школьніка-беларуса. Яго выхоўвае маці палітзняволенай

Памерла Вольга Жураўлёва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
33
Абуральна
0
29.04.2024
Мне здаецца, што гэта ўсё ня проста так. Сьмерць беларускі пасьля гвалту, зьбіцьцё падлетка шмат іншага. Падобна на правакацыі з боку спэцслужбаў. Выбачайце гэта можа быць параноя, але нешта тут ня так.
29.04.2024
Не справілася з выхаваннем дзяцей праз злоўжыванне алкаголем і наркотыкамі. І вы пытаецеся, ад чаго яна памерла?
0
Тэкля/адказаць/
29.04.2024
Kronan, Ужо няма розніцы ад чаго памерла. Чалавека не стала. Такі яна выбрала лёс...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031