Знайсці
07.11.2020 / 09:46РусŁacБел

Афіцыйны Мінск адкажа на санкцыі ЕС

Афіцыйны Мінск не пакіне без адказу новыя санкцыі Еўрасаюза. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

«Мы цяпер спакойна і ўважліва вывучаем усё. Дадзенае рашэнне дакладна не застанецца без адказу, які надыдзе ўжо найбліжэйшым часам», — цытуе «РІА Навіны» словы Анатоля Глаза. 

Як паведамлялася, 6 лістапада Еўрасаюз пашырыў санкцыйны спіс па Беларусі і ўвёў абмежаванні супраць Лукашэнкі.

Пад санкцыі акрамя Лукашэнкі трапілі яшчэ 14 беларускіх чыноўнікаў. Абмежаванні прадугледжваюць забарону наведвання краін ЕС і замарожванне еўрапейскіх актываў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031