Знайсці
07.11.2020 / 09:04РусŁacБел

Байдэн пакуль не гатовы абвясціць аб перамозе, але можа набраць нават 300 галасоў 

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн заявіў, што па выніках галасавання разлічвае атрымаць больш галасоў выбаршчыкаў, чым 270, неабходных для перамогі. Пра гэта ён сказаў у звароце да сваіх прыхільнікаў.

«Мы на шляху да таго, каб выйграць больш за 300 галасоў выбаршчыкаў», — заявіў Байдэн. Па словах кандыдата, ён яшчэ не гатовы аб'явіць аб сваёй перамозе, аднак «лічбы ясна кажуць: мы [дэмакраты] выйграем гэтую гонку».

«Проста паглядзіце на тое, што адбылося з учорашняга дня. 24 гадзіны таму мы прайгравалі ў Джорджыі, цяпер мы наперадзе, і мы збіраемся перамагчы ў гэтым штаце», — адзначыў Байдэн.

Ён таксама заявіў, што выйграе галасаванне ў Пенсільваніі (20 галасоў членаў Калегіі выбаршчыкаў), Арызоне (11) і Невадзе (6), якія з'яўляюцца ключавымі штатамі.

Па падліках CNN, да цяперашняга моманту Байдэн абганяе свайго суперніка ад рэспубліканцаў, дзеючага прэзідэнта Дональда Трампа, на 28,8 тыс. галасоў у Пенсільваніі, на 29,8 тыс. у Арызоне, на 22,6 тыс. у Невадзе і на 4,3 тыс. — у Джорджыі.

Пакуль у Байдэна 254 галасы ў Калегіі выбаршчыкаў, у Трампа — 214.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031