Знайсці
02.11.2020 / 13:31РусŁacБел

Больш за 200 выкладчыкаў Медуніверсітэта пратэстуюць супраць адлічэння студэнтаў, патрабуюць адстаўкі кіраўніцтва

Нягледзячы на тое, што за хваляй адлічаных студэнтаў можа паследаваць хваля звольненых выкладчыкаў, больш за 200 супрацоўнікаў Беларускага медуніверсітэта не спалохаліся: «Мы, выкладчыкі і супрацоўнікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», кіруючыся п. 55 Статута ўстановы адукацыі БДМУ, прынцыпамі законнасці, гуманізму, этыкі і маралі, лічым неабходным давесці да вашага ведама наступнае».

«1. 28.10.2020 ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» адбылася беспрэцэдэнтная падзея — масавае адлічэнне студэнтаў, якія прымалі ўдзел у розных мірных грамадзянскіх акцыях і якія выказваюць сваё стаўленне да грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў дзяржаве, што з'яўлялася рэалізацыяй іх неад'емнага права згодна з арт. 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

2. Згодна з п. 44 Статута ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»: «Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць прыменена за: працяглую адсутнасць (больш за трыццаць дзён, а для асоб, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых, больш за тры дні) без уважлівых прычын на вучэбных занятках на працягу навучальнага года; сістэматычнае (паўторнае на працягу навучальнага года) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў навучэнцам, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага спагнання».

3. Ніхто з адлічаных студэнтаў не адпавядае названым у п. 2 гэтага звароту крытэрам, а шэрагу студэнтаў адзінкавыя пропускі заняткаў былі выстаўленыя заднім чыслом настолькі паспешліва, што прыйшліся на тыя заняткі, на якіх яны прысутнічалі.

Такім чынам, іх адлічэнне зроблена незаконна і расцэньваецца намі як палітычна матываваная акцыя адплаты за непажаданую адміністрацыі ўніверсітэта грамадзянскую пазіцыю. Падобныя дзеянні адміністрацыі ўніверсітэта не толькі груба парушаюць правы адлічаных студэнтаў (арт. 33, 35, 36, 40, 49 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; пп. 3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі»), але і з'яўляюцца дэманстрацыяй непавагі да нормаў дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Статута ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

4. Мы лічым, што падобныя дзеянні адміністрацыі ўніверсітэта могуць прывесці да істотнай радыкалізацыі і ўзмацнення пратэстаў, палярызацыі ў студэнцкім і выкладчыцкім асяроддзі.

5. Усе гэтыя падзеі непазбежна прывядуць да сур'ёзных іміджавых наступстваў для ўніверсітэта ў вачах грамадскасці і замежных партнёраў і, як следства, да згортвання шэрагу праграм, эміграцыі найбольш таленавітых студэнтаў за мяжу, дзе ім ужо прапануюцца розныя магчымасці атрымання адукацыі, а таксама да памяншэння колькасці замежных грамадзян, якія жадаюць атрымаць адукацыю ў нашым універсітэце.

6. Мы патрабуем:

6.1. Адмяніць выдадзены з парушэннем нормаў дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Статута ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» загад аб адлічэнні шэрагу студэнтаў як дыскрымінуючы іх па палітычных і грамадзянскіх перакананнях.

6.2. Прыступіць да фарміравання ва ўніверсітэце атмасферы ўзаемнага даверу і партнёрскіх узаемаадносін.

7. У выпадку адмовы ў задавальненні нашых патрабаванняў мы пакідаем за сабой права патрабаваць склікання Савета ўніверсітэта, звяртацца ў рэспубліканскія і міжнародныя арганізацыі, у тым ліку акадэмічныя, з хадайніцтвам аб прыпыненні членства ўніверсітэта ў Балонскім працэсе за грубае зневажанне прынцыпу акадэмічных свабод, а таксама дамагацца іншымі законнымі метадамі і спосабамі адмены незаконнага загаду аб адлічэнні студэнтаў, рэалізацыі іх правоў на адукацыю і кампенсацыю прычыненай маральнай шкоды,

настойваць на змене кіраўніцтва ўніверсітэта, які апынуўся не толькі не здольным у складанай сітуацыі забяспечыць нармальную працу ўніверсітэта, але і непісьменнымі дзеяннямі ў складаны сацыяльна-палітычны перыяд для дзяржавы справакаваў рост пратэсных настрояў у студэнцкім асяроддзі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930