Рахмон набраў на выбарах прэзідэнта Таджыкістана 90,9%. Ён кіруе краінай 28 гадоў
Wikimedia Commons
Учора ў Таджыкістане прайшлі выбары прэзідэнта. Эмамалі Рахмон атрымаў 90,9% галасоў. Яўка склала 85,3%. Былі таксама чатыры «альтэрнатыўныя кандыдаты».
Рахмон кіруе Таджыкістанам з 1992 года, тады ён быў кіраўніком Вярхоўнага савета. У лістападзе 1994-га быў абраны прэзідэнтам, тады за яго прагаласавалі 59%, а ў 1999-м увогуле набраў 97,6%. На выбарах 2013-га года за яго аддалі галасы 83,9%.
У 2015-м Рахмону быў прысвоены пажыццёвы тытул заснавальніка міру і нацыянальнага адзінства — Лідара Нацыі. А ў 2016 годзе ў канстытуцыю краіны былі ўнесеныя змены, якія дазваляюць яму абірацца прэзідэнтам неабмежаваную колькасць разоў.
0
0
0
0
0
0
На фоне чутак пра хваробу Кадыраў прыехаў на інаўгурацыю Пуціна. Развеяць чуткі яму гэта не дапамагло
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Баранавічах пачынаецца трэці масавы суд за пратэсты
 1
Дзе знаходзілася першая друкарня на Беларусі?
 7
Алейнік: Беларусь захавала каналы камунікацыі з Захадам
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера