Знайсці
09.10.2020 / 11:4427РусŁacБел

Лукашэнка: У нас прававая дзяржава, нельга дапусціць разгулу злачыннасці

БелТА

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях, піша БЕЛТА.

«У нас прававая дзяржава, нельга дапусціць разгулу злачыннасці, каб хтосьці падумаў, што ў гэтых умовах закон не працуе. Беларусы галасавалі за мір і парадак у краіне, і мы абавязаныя выканаць гэты наказ народа, — сказаў ён.

— Трымаючы ў поле зроку нашых прамых апанентаў, мы выпускаем нейтральную, але таксама актыўную частку нашага грамадства, якая знаходзіцца, калі можна так сказаць, паміж уладай і апазіцыяй.

Гэтыя людзі хочуць стабілізацыі, асобныя з іх знаходзяцца ў стане нявызначанасці. Таму ім трэба даць выразны арыенцір далейшага развіцця грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі».

Паводле слоў Лукашэнкі, гэта першачарговая задача цяперашняй улады, і не толькі ідэалагічнай вертыкалі.

«Калі мы хочам звацца народам, калі мы нацыя, мы павінны згуртавацца і выстаяць», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031