Знайсці
07.10.2020 / 12:212РусŁacБел

Больш за 800 беларускіх дзеячаў культуры выказаліся супраць гвалту і фальсіфікацый

Больш за 800 музыкаў, мастакоў, акцёраў, выкладчыкаў, рэжысёраў, літаратараў ды іншых дзеячаў і актывістаў падпісалі Адкрыты ліст з патрабаваннямі перагледзець вынікі прэзідэнцкіх выбараў, спыніць гвалт, адмяніць «чорныя спісы» і не чыніць ціск на майстроў культуры, не згодных з палітыкай беларускіх уладаў.

Падпісанты «аднагалосна і салідарна» патрабуюць:

— правесці паўторныя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адпаведна з міжнароднымі стандартамі, а таксама зняць з пасадаў дзейны склад ЦВК з прыцягненнем да прадугледжанай заканадаўствам адказнасці;

— спыніць запалохванне і рэпрэсіі ў дачыненні да работнікаў сферы культуры з боку сілавых структураў і іншых службовых асобаў;

— ліквідаваць інстытут «чорных спісаў»;

— аднавіць на працоўным месцы ўсіх работнікаў сферы культуры, якія былі звольненыя за сваю грамадзянскую пазіцыю;

— вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, а таксама ўсіх грамадзянаў, затрыманых падчас мірных акцыяў;

— спыніць супрацьпраўную дзейнасць супрацоўнікаў сілавых органаў і правесці праверкі законнасці іх дзеянняў;

— прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў сілавых структураў, адказных за гвалт, расправы і пагрозы, за ўмяшанне ў прыватнае жыццё грамадзянаў;

— неадкладна пачаць адкрыты грамадзкі дыялог улады з прадстаўнікамі народу на прадмет правядзення сумленных, празрыстых і справядлівых выбараў у Рэспубліцы Беларусь з наступнай перадачай прэзідэнцкіх і ўладных паўнамоцтваў законна абранаму кіраўніку дзяржавы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930