Знайсці
20.01.2020 / 19:187РусŁacБел

«Цела Божае»: польскі шэдэўр, прэтэндэнт на «Оскара», у мінскім пракаце

Пра кінастужку піша гісторык Алесь Белы. 

Сёння схадзіў з мамай на «Цела Божае». Моцны фільм. 

Каб надта не спойлерыць, коратка пра сюжэт: хлопец, які вызваліўся з калоніі, марыць змяніць сваё жыццё і стаць ксяндзом. У семінарыю такіх не бяруць. Але выпадкова ён трапляе ў такую сітуацыю, што пачынае выдаваць сябе за ксяндза і часова замяняе пробашча ў маленькім падкарпацкім мястэчку. Нетрадыцыйны падыход да набалелых мясцовых праблем дазваляе яму вылечыць застарэлыя раны ў душах парафіянаў. Але змрочнае мінулае ўжо ідзе па ягоных слядах…

Я, можа, не з усімі намёкамі гэтага фільма згодны, але ён таксама прымусіў мяне перажыць некаторыя важныя ўспаміны з майго ўласнага касцельнага досведу. Безумоўна, гэта важны роздум пра тое, як зрабіць Касцёл больш жывым, з многімі сумленнымі пытаннямі.

Мне яшчэ было прыемна, што фільм ішоў у арыгінале з субцітрамі, дык можна было і слухаць натуральную польскую мову. Неяк пашанцавала ў гэтым сэнсе ў студзені: спачатку былі госці з Польшчы, потым з'ездзіў у Варшаву на 2 дні, паслухаў «Страшны двор», ну і вось паглядзеў фільм. А цяпер сяджу займаюся літоўскай, каб мець яшчэ адно акно ў навакольны свет. Хочацца марыць, што некалі яшчэ адновім «вялікі канцэрт» культур былой Рэчы Паспалітай на новым узроўні, і з нашым выразным асобным удзелам.

Польская культура мае гістарычна так шмат супольнага з нашай. Яе «наскасць» і яе большая чалавечнасць, чым у некаторых багатых і моцных еўраатлантычных культур, робіць яе для нас важнейшай за ўсіх іх.

А польскі кінематограф, мне падаецца, цяпер на самым высокім узроўні за ўсе часы.

Кеслёўскі і нават Вайда для мяне нясуць адбітак несвабоды ўнутры іх, з якой яны змагаліся, але не да канца перамаглі. Таму іх фільмы і іх думкі мне заўжды падаваліся трохі рабатызаванымі.

Беларускім жа кінематаграфістам раю разглядаць «Божае цела» як арыенцір, у якім кірунку развівацца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031