Даслаць навіну
Знайсці
20.11.2020 / 13:57

Лукашэнка пракаментаваў забойства Рамана Бандарэнкі і публікацыю аўдыязапісаў тэлефонных размоў

Павялічыць

БелТА

Аляксандр Лукашэнка абяцае, што на наступным тыдні будуць раскрытыя падрабязнасці тых тэм, якія абмяркоўваюцца а ў тэлеграм-каналах, піша БелТА.

Яго спыталі аб спробах праз інтэрнэт «ускалыхнуць Беларусь». Пры гэтым закранаюць вядомых людзей.

«Калі ты намякаеш на апошнія злівы ў тэлеграм-каналах, асобныя размовы, перамовы, звязаныя з гібеллю гэтага хлопца [Рамана Бандарэнкі].. Калі гэта, то я табе павінен сказаць і ўсім: не час, пацярпіце трошкі, на наступным тыдні ўсё раскажам. Паверце, будзе вельмі цікава», — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што гэтыя ўкіды робяцца адмыслова напярэдадні чарговай нядзелі. «Вось сёння гэтага хлопца хаваюць. Яны пад гэта хацелі сабраць масу людзей. Праўда, трэба аддаць належнае сваякам, сказалі: не, стоп, хлопцы, дзякуй, дапамаглі і іншае, мы хочам яго пахаваць спакойна, па-хрысціянску, — сказаў ён. — Нават каталікі (ён праваслаўны), каб зацягнуць гэтую працэсію ў цэнтр, у Чырвоны касцёл прапаноўвалі. Добра, я кажу, што ёсць разважныя людзі. Там у сям'і сказалі: не лезьце, дайце нам разабрацца. Ідзе жудасны ціск. Пад гэта яны хацелі сабраць людзей».

«Не атрымалася, сям'я адмовілася. А як? Трэба нешта ўкінуць. Укінуць. Тут стоп да наступнага тыдня. Усё будзе даложана вам у лепшым выглядзе — што адбылося, як адбылося, хто гэта арганізоўваў і гэтак далей. На ваша здзіўленне, будзе цікава», — дадаў ён.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30