Знайсці
22.10.2020 / 13:01РусŁacБел

Павел Латушка пра пенсіі: Горш, чым цяпер, не будзе дакладна

Што будзе з пенсіямі, калі Лукашэнка сыдзе? На гэта пытанне адказаў у сваім тэлеграм-канале Павел Латушка.

«Ведаю, вас страшаць тым, што будзе горш, калі ўлада зменіцца. Прапаганда стварае вобраз, быццам выплаты дапамог і пенсій залежаць ад Лукашэнкі асабіста. Але я вас запэўніваю, гэта не так», — зазначае Латушка.

«У нас размеркавальная сістэма пенсій і дапамог — яны плацяцца з адлічэнняў працуючых людзей. Гэтыя выплаты напрамую залежаць ад стану эканомікі і ўзроўню заробкаў. Цяпер эканоміка Беларусі знаходзіцца ў рэцэсіі, працуе неэфектыўна. У пенсійны фонд трапляюць мізэрныя сумы, якія могуць стаць яшчэ менш, пакуль Лукашэнка ва ўладзе. Горш, чым цяпер, не будзе дакладна!»

«Нават у самы складаны перыяд выхаду з крызісу сярэдняя зарплата не будзе ніжэйшай у даляравым эквіваленце, чым была на 1 студзеня 2020 года. Абсалютна рэальна, што ўжо праз год, пасля нашай перамогі, будзе рост эканомікі дзякуючы рэформам і інвестыцыям, якіх сёння няма», — рэзюмуе Латушка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930