Знайсці
09.10.2020 / 19:067РусŁacБел

У Барысаве 20-гадовага зваршчыка асудзілі на 3,5 года за сутычку з міліцыяй. Што гэта было і хто гэта такі?

Яўген Петрачэнка асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах супрацоўніка ўнутраных спраў» на 3,5 года калоніі агульнага рэжыму. У ноч выбараў ён штурхануў турнікет на міліцыянера.

Яўген Петрычэнка. Фота прадстаўлена сябрамі.

Позна ўвечары 9 жніўня на цэнтральную плошчу Барысава прыйшлі людзі, каб выказаць свой пратэст з нагоды фальсіфікацыі выбараў. Сярод іх быў і 20-гадовы Яўген Петрачэнка, электразваршчык мясцовага жалезабетоннага завода.

На відэа, якое распаўсюдзіла міліцыя, бачна, што Яўген (у жоўтай майцы) штурхае турнікет на супрацоўнікаў міліцыі, а потым пачынаецца кантакт.

«Жэнька сам па сабе маленькі і спрытны. Адзін з амапаўцаў замахнуўся на яго дубінкай, таму Жэня і адпіхнуў турнікет, які трапіў па назе міліцыянера. Яны былі ў абарончых шлемах, адпаведна, забралы ў іх павінны былі быць закрытыя, але ў міліцыянера былі адкрытыя. Сказалі, што Жэня разбіў яму нос і губу», — кажа Юля, найлепшая сяброўка Петрачэнкі.

Затрымалі хлопца на наступны дзень каля пад’езда. Дзяжурылі пад домам, калі машына з Петрачэнкам пад’ехала, то яго адразу выцягнулі з яе. «Ударылі дубінкай па галаве, ён страціў прытомнасць, так і адвезлі ў міліцыю», — кажа Юля.

Яўген — футбольны фанат, таму міліцыі ў горадзе ён быў знаёмы добра. Фанаты скідваліся на адваката хлопцу. Спачатку родных палохалі, што судзіць будуць і за масавыя беспарадкі, але ў выніку яму інкрымінавалі толькі адзін артыкул.

Суд цягнуўся два дні. Пацярпелы Арцём Пласконны на судзе сказаў, што не мае прэтэнзій да Петрачэнкі, але яму было «крыўдна, што да яго так паставіліся». Сам Петрачэнка ў апошнім слове казаў, што на волі ад яго будзе больш карысці і ён бяспечны для грамадства. Характарыстыкі з працы былі выдатнымі.

Пракурор прасіла асудзіць Яўгена на 3 гады зняволення, але суддзя Наталля Дзеравянка дала нават болей — 3,5 года. Родныя нават не ўпэўненыя, што будуць абскарджваць гэтае рашэнне. Юля кажа, што будзе звяртацца да праваабаронцаў з прапановай прызнаць Петрычэнку палітвязнем.

Раней у Яўгена была судзімасць за нанясенне пашкоджанняў па неасцяроженасці. Родныя кажуць, што яна была звязаная з фанацтвам, але не ўдакладняюць абставіны. Праўладныя зліўныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што Петрачэнку некалі судзілі яшчэ і за крадзеж.

Яўген родам з Барысава, гадаваўся на вуліцы Ватуціна. Бацькі даўно разышліся, яго гадавала адна мама. У хлопца ёсць непаўналетняя сястра.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930