Знайсці
02.10.2020 / 09:5412РусŁacБел

Народную артыстку Беларусі Зою Белахвосцік звальняюць з Акадэміі мастацтваў

Фота Дзяніса Дзюбы

Народную артыстку Беларусі Зою Белахвосцік звальняюць з Акадэміі мастацтваў. Пра гэта зорка Купалаўскага тэатра паведаміла TUT.BY.

Па словах Зоі Валянцінаўны, у Акадэміі мастацтваў яна з'яўлялася сумяшчальнікам — выкладала на кафедры майстэрства акцёра тэатральнага факультэта. На 0,5 стаўкі яна з'яўлялася мастацкім кіраўніком акцёрскага курса.

— Напрыканцы кожнага навучальнага года мы падаём заявы. А потым нас заўсёды бяруць. Гэта звыклая завядзёнка. Але зараз мяне не прынялі [на аналагічную пасаду].

— З якой фармулёўкай?

— Мне наогул нічога не тлумачылі, бо мяне не выклікалі. Загадчыку кафедры майстэрства акцёру Вячаславу Паўлюцю патлумачылі так: «Ну вы же понимаете». У рэктараце яму сказалі: «Мы паважаем Зою Валянцінаўну, яна мудрая жанчына, яна зразумее».

— Вы застаяцеся на кафедры шараговым выкладчыкам?

— Я не застаюся ні ў якой якасці. Мяне няма, ўсё.

— У вас няма педагагічнай нагрузкі?

— Так, так.

У рэктараце Акадэміі мастацтваў адмовіліся ад каментароў.

Пра створаную для аднаго чалавека ілюзорную краіну і кулю ў якасці новай сямейнай рэліквіі — гутарка з Зояй Белахвосцік

Дзяніс Марціновіч, Tut./by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930