Знайсці
26.04.2024 / 15:5214РусŁacБел

Пятроўскі і Дзермант пачырванелі

Прапагандысты Пятро Пятроўскі і Аляксей Дзермант аб'явілі пра сваё далучэнне да Камуністычнай партыі Беларусі і выставілі адпаведныя фота. 

Пятроўскі заявіў, што «стаў часткай каманды КПБ па слядах продкаў», а таксама што «будзе адстойваць беларускі сацыялізм усімі законнымі сродкамі».

Аляксей Дзермант, вядомы тым, што цягам сваёй біяграфіі радыкальна мяняў ідэалагічную арыентацыю, сцвярджае:

«Выбар Кампартыі азначае выбар раз і назаўсёды. З усіх палітычных сілаў у нашай краіне ў найбольшай ступені маім поглядам адпавядаюць менавіта камуністы».

Ён дзякуе новым аднапартыйцам «за аказаны давер і гонар несці разам Чырвоны сцяг».

Чытайце таксама:

Дзермант: метамарфозы. Як неанацыст і паганец палюбіў Лукашэнку, Расію і вайну

«Хоць усрыцеся там, а мае карціны ўжо пайшлі ў народ». Што не падзялілі Дзермант, Шпакоўскі і Жыгімонт?

Аляксей Дзермант у пошуках ворагаў выйшаў на самога сябе ў маладосці

Што рабіць, калі ў цябе чырвоны твар?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
29
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
7
0
Проста жыхар/адказаць/
27.04.2024
Паважаныя журналісты НН, Дзерман ужо даўно адыйшоў ад паганскай тэмы, таму можна нарэшце перастаць ужываць яго псеўданім "Дзермант", і называць яго сапраўдным прозвішчам Дзерман.
0
Берман/адказаць/
27.04.2024
Такі мой дзедушка таксама быў значны дзеяцель у БССР
0
Мойша/адказаць/
27.04.2024
Я таки приказываю посторонних вещей на печке  не  писать  под  угрозой расстрела всякого товарища с лишением прав.
Комиссар Подольского  райкома.
Дамский, мужской и женский портной Абрам Пружинер
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031